Навіны

Футбаліста «Нёмана», які пнуў банер у час матчу, дыскваліфікавалі

Нападнік «Нёмана» Ягор Зубовіч не выйдзе на футбольнае поле ў наступнай гульні. Яго дыскваліфікавалі на адзін матч за інцыдэнт з банерам, які адбыўся 29 верасня. Тады футбаліст раззлаваўся і пнуў шчыт з надпісам «80 лет освобождению от немецко-фашистских захватчиков». Ён прабіў у банеры дзірку — эпізод трапіў на тэлебачанне.

Акрамя дыскваліфікацыі на адзін матч, Зубовіча аштрафавалі на 10 базавых велічынь (400 бел рублёў), паведамляе Telegram-канал «Заўзеем за ФК Нёман».

Як Зубовіч выбачаўся за дзірку ў банеры

29 верасня «Нёман» у Гродне гуляў з камандай «Славія» (Мазыр) у 23-м туры чэмпіянату Беларусі. На 63-й хвіліне матча галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч вырашыў памяняць форварда Ягора Зубовіча на Леанарда Гвета. Зубовіч раззлаваўся і, сыходзячы з поля, ударыў нагой па шчыце з банерам «80 лет освобождению от немецко-фашистских захватчиков». У шчыце ўтварылася дзірка. Эпізод трапіў на тэлебачанне.

У якасці прабачэння Зубовіч апублікаваў «пакаяннае» відэа і прывёз кветкі да Вечнага агню на плошчы Перамогі ў Мінску. Ён сказаў, што ні ў якім разе не хацеў зняважыць памяць воінаў-вызваліцеляў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025