Навіны

Прадстаўнік РПЦ, які раней ездзіў у Марыупаль, зладзіў тур па Гродзенскай вобласці. Ён сустрэўся са студэнтамі і прыхаджанамі

Студэнты ГрДМУ сустрэліся са святаром Рускай праваслаўнай царквы архімандрытам Мелхіседэкам (Арцюхіным). Заехаў святар і ў Лідскую дзіцячую школу мастацтваў — там ён сустракаўся з прыхаджанамі храмаў Ліды. У сваіх інтэрв'ю Мелхіседэк распавядаў, што раней наведваў шпіталь у Марыупалі, дзе знаходзіліся расійскія ваенныя.

Размаўлялі пра сямейныя каштоўнасці і шлях да веры

Сустрэча са студэнтамі адбылася ў актавай зале Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У час мерапрыемства святар распавёў пра свой шлях да веры, «закрануў шэраг жыццёвых тэм» і даў студэнтам некалькі парадаў, паведамляецца на сайце ГрДМУ.

Наведаў святар і Ліду. Сустрэча з гараджанамі праходзіла на базе дзіцячай школы мастацтваў. Для размовы абралі тэму «радасць веры», але публіцыст і багаслоў таксама гаварыў «пра сям’ю і сямейныя каштоўнасці», адзначаюць у Instagram-акаўнце Лідскай епархіі.

Архімандрыт Мелхіседэк на сустрэчы з студэнтамі ГрДМУ. Фота: grsmu.by
Архімандрыт Мелхіседэк на сустрэчы з лідскімі прыхаджанамі. Фота: lida-eparhia.by

Наведваў Марыупаль і маліўся з расійскімі ваеннымі: чым вядомы Мелхіседэк

Святар з’яўляецца настаяцелям храма святых апосталаў Пятра і Паўла ў Ясенева (раён Масквы), а таксама прэс-сакратаром Сінадальнага аддзела па манастырах і манастве.

Ён часта дае інтэрв'ю і прымае актыўны ўдзел у рэлігійных праграмах, якія выходзяць на расійскім тэлебачанні. У лютым 2024 года ён адказваў на пытанне, як жанчыне правільна маліцца за мужа, які пайшоў на вайну супраць Украіны. «Самае галоўнае, каб малітва была ад душы. У нас няма нейкіх спецыяльных малітваў аб тым ці аб іншым, каб адна малітва дапамагала ад гэтага, а іншая — ад іншага», — адказаў ён.

У тым жа інтэрв'ю Мелхіседэк паведаміў, што ездзіў у марыупальскі шпіталь. А таксама адзначыў, што праўда — за Расіяй. «Часта задаюць пытанне: за кім праўда? Праўда за намі. Чаму? Прывяду просты прыклад. У нас у Маскве (не ведаю, як у іншых гарадах) больш за дзесяць рэстаранаў, якія называюцца „Карчма“, „Тарас Бульба“. Цяпер пытанне: колькі часу ў Кіеве праіснаваў бы рускі рэстаран пад назвай „Ілля Мурамец“? А ў нас за паўтара года ні адзін рэстаран не зачыніўся, ні адзін не спалілі, нікога не забілі. Чаму? Шырокая руская душа…», — лічыць святар.

У лістападзе 2023 года на You-Tube-канале храма Пакрова прасвятой Багародзіцы з’явілася відэа пад назвай «Мы і вайна». У ім Мелхіседэк праводзіць службу разам з расійскімі ваярамі, якія вярнуліся з баявых дзеянняў ва Украіне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025