Навіны

У Гродне прадаюць былое кафэ і кандытарскі цэх 1917 года пабудовы

Комплекс капітальных пабудоў па вуліцы Яснапольскай выставілі на аўкцыён. Зараз на тэрыторыі былой вайсковай часткі ўзводзіцца новы мікрараён, а старыя будынкі плануюць адаптаваць пад патрэбы абслугоўвання жыхароў. Адпаведная інфармацыя з’явілася на сайце Гродзенскага цэнтра нерухомасці.

Комплекс пабудоў абыдзецца ў $ 117 тыс.

У лот уваходзяць чатыры капітальныя аднапавярховыя будынкі па вуліцы Яснапольскай 23, 23/1, 23/2, 23/3 — іх можна набыць ва ўласнасць.

Усе будынкі паводле дакументацыі былі ўзведзены ў 1917 годзе. Сярод іх штаб плошчай 202,6 кв.м і будынак былога кафэ плошчай 660,90 кв.м. Таксама вучэбны корпус плошчай 648,0 кв.м. і кандытарскі цэх, плошча якога складае 231,4 кв.м. Усе пабудовы цагляныя. Тэрыторыя побач з імі асфальтаваная.

Будынак штабу на вуліцы Яснапольскай. Крыніца: gcn.by
Будынак вучэбнага корпусу на вуліцы Яснапольскай. Крыніца: gcn.by

Таксама пераможца аўкцыёну атрымае права арэнды на 50 гадоў участка, які знаходзіцца па адрасе Фолюша, 24. Яго агульная плошча складае 0,4656 га, а мэтавае прызначэнне — абслугоўванне пабудоў побач.

Пачатковая сума лоту — 382 740,00 руб ($ 117 257). Аўкцыён адбудзецца 30 кастрычніка.

Пабудовы адаптуюць пад патрэбы новага мікрараёну

Комплекс пабудоў знаходзіцца на тэрыторыі былой вайсковай часткі, дзе зараз узводзіцца новы мікрараён. Магчыма, участак з будынкамі 1917 года адаптуюць пад патрэбы бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Па тэме: Якім будзе новы жылы мікрарён на Фолюшы?

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025

«Гэта правакацыя». Польшча пракаментавала адкрыццё расійскага консульства ў канфіскаванай польскай школе ў Гродне

Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…

15 красавіка 2025

У Triniti з’явілася крама морапрадуктаў, дзе прадаюць «шахматныя» рулеты з рыбы

Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…

15 красавіка 2025

У школе Гродна папрасілі не выкарыстоўваць георгіеўскую стужку ў малюнках. Адгадайце, хто абразіўся

У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…

14 красавіка 2025