Навіны

У Гродне закрылася «Галактика». Замест яе будзе першая ў горадзе кругласутачная качалка

Аб закрыцці начны клуб «Галактика» паведаміў у канцы верасня. 27 і 28 верасня там прайшлі развітальныя вечарыны. Памяшканне адыдзе да фітнес-клуба, размешчанага ў тым жа будынку. Абноўлены спартыўны клуб будзе працаваць 24/7.

«У мяне дзве навіны — кепская і добрая. Дрэнная для аматараў патусіць — я зачыніў „Галактыку“. Добрая для аматараў фітнесу — хутка мы сустрэнемся ў абноўленай палепшанай версіі Titan sport club», — падзяліўся ў відэа ў Instagram заснавальнік і саўладальнік «Галактики» і суседняга фітнес-клуба Titan Давід Ацьман. Абноўлены спартыўны клуб будзе працаваць 24 гадзіны ў суткі без выхадных, напісаў ён у Instagram.

Ацьман — 27-гадовы атлет, чэмпіён Еўропы па каратэ сеншы і музычны прадзюсер. У Titan ён сам праводзіць сілавыя трэніроўкі і займаецца кікбоксінгам і тайскім боксам.

Рамонт у памяшканні ўжо ідзе. Ён працягнецца каля месяца.

Начны клуб «Галактика» прапрацаваў больш за 10 гадоў. Там праходзілі дыскатэкі і канцэрты, квізы, арганізоўвалі банкеты і семінары, адзначалі гродзенскі Дзень вышыванкі і нават шылі ахоўныя маскі падчас пандэміі. У аднайменным забаўляльным цэнтры ёсць боўлінг-клуб на восем дарожак, адна з якіх абсталяваная для дзяцей, зала гульнявых аўтаматаў, спорт-бар, трэнажорная і фітнес-залы і салон прыгажосці.

«Вельмі шкада, лепей бы дыскатэкі былі😢», — напісала адна з каментатарак пад пастом Ацьмана. «Цяпер будзеце ў Базу ездзіць 😂», — напісала іншая ў адказ на заўвагу, што ў «Галактике» тусуецца ўся моладзь. «Гэта дзве добрыя навіны)», — упэўнена трэцяя каментатарка. Большасць рэакцый пад пастом аб закрыцці «Галактыкі» на карысць фітнес-клуба пазітыўныя.

Падзяліцца
Меткі: месцыспорт

Апошнія запісы

Салон прыгажосці вядомай гродзенскай бізнес-вумен недаплаціў падаткі з $ 123 тыс. — завялі крымінальную справу

Камітэт дзяржкантролю праверыў салон прыгажосці ў Гродне і знайшоў утойванне выручкі, ухіленне ад выплаты падаткаў…

3 кастрычніка 2024

У Гродне ўключаюць ацяпленне. Калі пацяплее ў кватэрах?

Ацяпляльны сезон стартуе ўжо сёння, 3 кастрычніка. Ужо больш за тры дні сярэднесуткавая тэмпература трымаецца…

3 кастрычніка 2024

«Пранізлівы і насычаны метафарамі». Гурт з Гродна Autonomicon выпусціў новы альбом

Гурт родам з Гродна Autonomicon супольна з гуртом Аум! прэзентавалі новы альбом Bestiarium. "Насычаны метафарамі,…

2 кастрычніка 2024

На трэцім месцы па Беларусі. Колькі і што п’юць у Гродзенскай вобласці?

Гродзенская вобласць аказалася на трэцім месцы ў Беларусі па агульным аб'ёме спажывання алкаголю на душу…

2 кастрычніка 2024

Дырэктар намаляваў месца захоўвання труб ад рукі. Высветліліся падрабязнасці гібелі 4-гадовага хлопчыка ў Лідзе

Да дзесяці гадоў турмы пагражае кіраўніку арганізацыі, якая паклала каналізацыйныя трубы ў незаконным месцы. Гэтымі…

2 кастрычніка 2024

У Гродне шукаюць аўтараў заяўкі для ўключэння Каложскай царквы ў спіс ЮНЕСКА

Для Каложскай царквы ў Гродне распрацуюць заяўку на папярэднюю ацэнку і падрыхтуюць намінацыйнае дасье для…

2 кастрычніка 2024