Студэнта чацвёртага курса Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы затрымалі за каментары. У іх ён нібыта ўхваліў дзеянні нападніка на міліцыянта ў Магілёве. Што хлопец напісаў, не паказалі.

Затрымліваць студэнта прыехалі трое сілавікоў. Пры аглядзе яны прагледзелі яго перапіскі і прымусілі папрасіць прабачэння на відэа за некаторыя фота.

У канале паведамілі, што затрыманага змясцілі ў ІЧУ.

Задержание студента. Скриншот Hrodna.life
Затрыманне студэнта. Скрыншот Hrodna.life

Што адбылося ў Магілёве?

23 верасня ў Магілёве супрацоўнікі ГУБАЗіК падышлі да мясцовага жыхара, «датычнага да экстрэмісцкай дзейнасці». Той дастаў нож і пачаў наносіць удары міліцыянтам.

Чытайце таксама: Новыя суддзі, больш злыя сілавікі і затрыманне. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці