Навіны

У Гродне адкрыўся «Ретробар» — з караоке, кальянам і беларускай кухняй

Новы бар пад назвай «Ретробар» адкрыўся ў Гродне на вуліцы Пушкіна, 29а. Раней на гэтым месцы быў бар «Пипплз». Новая ўстанова адкрылася літаральна на днях.

У бары можна паспяваць у караоке, папаліць кальян — 40 рублёў. Мяркуючы па фатаграфіях, на кранах будзе піва «Аліварыя» і Old Bobby. Для тых, хто не п’е алкаголь, у бары будзе кава.

Ва ўстанове будзе паўнавартаснае меню. Ёсць класічныя закускі і сэты коштам у 6−10 рублёў. Даражэй абыйдзецца «Сэт пад пеннае» ў 36 рублёў. Таксама на выбар шэсць відаў піцы (34−60 рублёў).

Асаблівай увагі заслугоўвае беларуская кухня. Ёсць:

  • Дранікі са смятанай,
  • Цэпеліны са смажанай грудзінкай,
  • Калдуны бульбяныя з мясам,
  • Бабка бульбяная з грудзінкай,
  • Варэнікі з бульбай і грыбамі ў соусе,
  • Каўбаскі па-хатняму з бульбяным пюрэ і тушонай капустай.

Стравы ў 400−600 грам абыдуцца ў 11−18 рублёў.

Бар працуе кожны дзень з 15.00 да 00.00.

— Мы зусім нядаўна адкрыліся і хочам пазнаёміцца, — пішуць стваральнікі. У інтэр'еры выкарыстоўвалі канапы і нізкія столікі. Зала ўпрыгожана карцінамі.

Чытайце таксама: У «Палацы» Сямашкі працуе новае кафэ. Раней там прадавалі бургеры і шаўрму

Падзяліцца
Меткі: ежамесцы

Апошнія запісы

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025