Каркас будучага рэстарана каля Лідскага замка. Фота: s13.ru
Замак у Лідзе гэта гісторыка-культурная каштоўнасць 1-й катэгорыі. Гэта значыць, каля яго нельга ўзводзіць аніякія дадатковыя пабудовы. Але зараз непасрэдна ля сцен крэпасці будуюць рэстаран — ужо паспелі ўсталяваць драўляны каркас. Telegram-канал «Спадчына» знайшоў тлумачэнне, як гэта магчыма.
Праект зон аховы Лідскага замка зацвердзілі ў 2008 годзе. Туды трапіла і тэрыторыя, на якой зараз будуюць рэстаран беларускай кухні. Згодна з дакументам, тут цалкам забаронены ўсе віды будаўніцтва, не звязаныя з рэстаўрацыяй, кансервацыяй і ўзнаўленнем гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Як жа тады атрымалася пачаць будаўніцтва? «Сакрэт у тым, што вялікая драўляная канструкцыя не праходзіць як аб’ект будаўніцтва, а праходзіць як часовы стацыянарны пункт грамадскага харчавання, летняе кафэ ці крытая тэраса, якая не мае нават фундаментаў. Вельмі зручна, рэстаран ёсць, рэгламенты аховы ёсць, але яны адзін аднаму не замінаюць», — лічыць аўтар «Спадчыны».
Таксама ў каментарах пад публікацыяй з’явіліся меркаванні наконт таго, каму будзе належыць рэстаран. «Пачалося будаўніцтва рэстарана беларускай нацыянальнай кухні. Павел Андрушкевіч і Алег Карэйва — уладальнікі „Мята лаўнж Ліда“ і „Віскі-кола Ліда“ плануюць адкрыць стыльны і вялікі рэстаран, з агульнай пасадкай на 250 чалавек», — напісаў адзін з удзельнікаў абмеркавання.
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…