Праект будучага рэстарана KFC на Савецкіх Пагранічнікаў. Крыніца: гарвыканкам
На кальцы Гарнавых (вялікая развязка на Савецкіх Пагранічнікаў) узвядуць будынак для рэстарана хуткага харчавання KFC. У ім будзе 45 пасадачных месцаў.
Зямельны надзел пад будаўніцтва займае плошчу 0,1577 га, межы праектных работ ахопліваюць участак плошчай 0,4915 га. Плошча будучага будынка — 222,54 м.кв.
Прылеглую тэрыторыю забудоўшчык абавязваецца цалкам добраўпарадкаваць. На ёй зробяць пакрыцці праездаў, пляцовак, тратуараў. Каля будынка размесцяць паркоўку на 16 машына-месцаў з заездам з боку Савецкіх Пагранічнікаў і кантэйнерную пляцоўку закрытага тыпу для цвёрдых камунальных адходаў. Праект прадугледжвае безбар’ернае асяроддзе для маламабільных груп насельніцтва.
Праект распрацавала гродзенская фірма «Інтэлстак інжынірынг», якая не раз будавала ў Гродне грамадскія будынкі. Заказчык будаўніцтва — таварыства з абмежаванай адказнасцю «Бел Фуд Сэрвіс» з Мінска, уладальнікі сеткі рэстаранаў хуткага харчавання KFC. На рэндэрах праекта будучы будынак таксама ўжо брэндзіраваны пад KFC.
Права арэнды ўчастка на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў на 50 гадоў прадалі з аўкцыёну 12 красавіка 2022 года за 39,9 тыс. рублёў. На аўкцыёне было ўсяго два ўдзельнікі. Выдаткі Гродзенскай гарадской ЖКГ за знос тратуара, дрэў і вулічных ліхтароў, якія там размяшчаліся, ацанілі ў 15,2 тыс. рублёў.
У савецкія часы гэтае месца было цэнтрам жыцця занёманскай часткі горада. У народзе яго называлі «П'яны кут», бо тут былі кропкі па продажы піва і гарэлкі.
Грамадскія абмеркаванні праекту пройдуць з 7 па 21 кастрычніка. Паглядзець на праект можна будзе па буднях з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 у вестыбюлі будынка ўпраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама па адрасе пл. Тызенгаўза, 3.
Прэзентацыя праекту адбудзецца там жа 17 кастрычніка, а 15:00 у кабінеце 1.
Праект таксама можна знайсці на афіцыйным сайце Гродзенскага гарвыканкама ў раздзеле «Грамадскія абмеркаванні» на рускамоўнай версіі сайта. Падрабязнасці можна ўдакладніць па тэлефонах 62−69−95, 62−69−93.
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…