Карціну «Партрэт Станіслава Аўгуста Панятоўскага» хочуць купіць у Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. Пакуль вызначаюць яе патэнцыйны кошт.

Карціну напісала Таццяна Аксаміт ў 2024 годзе. Яе памеры без рамы — 100×82,5 см. Палатно, алей. Верагодна, гэта студэнтка ці нядаўняя выпускніца Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Портрет Станислава Понятовского. Фото с сайта госзакупок
Партрэт Станіслава Панятоўскага. Фота з сайта дзяржзакупак

Карціну купяць за кошт грошай з абласнога бюджэту і за ўласны кошт.

Станіслаў Панятоўскі - апошні манарх Рэчы Паспалітай, кароль польскі і вялікі князь літоўскі да яе падзелу ў 1795 годзе. Ён жыў у Новым замку і ў Гродне адмовіўся ад трона.

Чытайце таксама: У Гродне з Новага замка прыбралі мемарыяльную шыльду Касцюшкі