Навіны

Паглядзелі, як змяніліся цэны гародніны і садавіны на сезонных кірмашах у Гродне

У Гродне распачаўся сезон восеньскіх кірмашоў, на якіх фермеры і лясгасы прапаноўваюць сваю прадукцыю. Hrodna.life параўнаў цэны 2024 года з леташнімі і даведаўся, наколькі моцна падаражэлі гародніна, садавіна і саджанцы.

За год агуркі і памідоры падаражэлі ў два разы

Сёлета самы маштабны гандаль разгарнуўся на Індурскай шашы каля паркоўкі ля супермаркета «Маяк». Дробныя клубні бульбы аддаюць па 50 кап., больш буйныя абыдуцца ў 90 кап. Кошт памідораў - ад 2 да 4 руб. за кілаграм, а вось знайсці агуркі танней за 4 руб. праблематычна.

У 2023 годзе кілаграм бульбы на кірмашу каля ГЦ «OldCity» каштаваў ад 70 кап. да 1 рубля. Цана памідораў вар'іравалася ад 1 да 3 руб., цэны на агуркі стартавалі ад 2 руб.

Кірмаш на Індурскай шашы ў 2024 годзе. Фота: NewGrodno.by
Кірмаш каля «OldCity» ў 2023 годзе. Фота: «Вячэрні Гродна»

Чырвоны перац патаннеў у паўтары разы

Сёлета перцы з кірмашу абыдуцца як мінімум у 2 руб. за кілаграм. Цыбуля, капуста і морква — прыкладна ў 1,5 руб. За кілаграм баклажанаў давядзецца аддаць 3 руб., а за радыску — 10 руб.

У 2023 годзе перац з кірмашу абышоўся бы ў 3,50 руб., а морква — у 85 кап.

Цана яблыкаў не змянілася

У 2024 годзе яблыкі прадаюць за 1 руб., больш прыгожыя плады каштуюць крыху даражэй. Такі ж кошт быў і летась — ад 1 да 2 рублёў за кілаграм.

Кірмаш на Індурскай шашы ў 2024 годзе. Фота: NewGrodno.by
Кірмаш каля «OldCity» ў 2023 годзе. Фота: «Вячэрні Гродна»

Саджанцы трускаўкі, яблыні і грушы выраслі ў цане

Зараз набыць саджанцы аднаго кусціка трускаўкі можна за 1 руб., будучую яблыню за 15 руб., а дрэўца грушы — за 20 руб.

Летасць кусцік трускалкі абышоўся бы ў 50 кап., яблыня ў 12 руб., а груша — у 16 руб.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025