Гродзенцы стварылі нефармальную супольнасць, дзе актыўная моладзь горада зможа разам актыўна праводзіць час, займаючыся творчасцю, адукацыяй і іншымі рэчамі. Яго назвалі абрэвіятурай С.А.М., якая расшыфроўваецца як «супольнасць актыўнай моладзі».
— Мы можам стварыць крутую супольнасць актыўных рабят у горадзе Гродна. Падпісвайся — і ты дапаможаш там стварыць гэтую супольнасць, — заклікалі ў першым пасце аўтары ідэі.
Яны паабяцалі напісаць кожнаму падпісчыку, каб даведацца, чым ён цікавіцца і што стваральнікі могуць для яго зрабіць. Пакуль у іх крыху больш за 330 падпісчыкаў.
Чытайце таксама: Улада ліквідавала арганізацыі, якія дапамагалі ўразлівым. Іх месца не зойме дзяржава і бізнес