На рынку «Паўднёвым» у Гродне можна знайсці джынсы за 100 рублёў, а плаўкі могуць аддаць і зусім бясплатна (!). Але ёсць і іншыя кошты — даражэй, чым у гандлёвых цэнтрах. Гродзенцы абмяркоўваюць у TikTok, ці выжывуць рынкі і ці варта туды хадзіць.
«Стаіць патрапаная скрынка з джынсамі. Іх аддаюць за 10 рублёў. Хоць аддадуць і бясплатна, як і гэтыя плаўкі, прыкіньце. Было адчуванне, што з пакупнікоў на рынку мы адны», — кажа дзяўчына ў відэа ў TikTok.
Яна распавяла, што сонцаахоўныя акуляры за 10 рублёў купіла і сабе, і маме. Гродзенка адзначыла, што калі «моцна пакапацца», можна знайсці цікавыя рэчы. Здзівіла яе, што джынсы каштуюць 90−110 рублёў.
@slivkiby_grodno ♬ оригинальный звук — slivkiby_grodno
«Раней нават брала трусы з бамбука за 2 рублі. А цяпер засталася нейкая адна сінтэтыка. Адсоткаў 85 адзення — неактуальных фасонаў і танных матэрыялаў. Адчуванне, што прадаўцы завышаюць цану, таму што ў іх няма выбару, няма пакупніка. І так усё тыя ж посцілкі замест прымерачнай і пыльныя кілімкі для ног. Хоць у рынкаў ёсць свой вайб, вярнуцца можна па запяканку», — заключыла дзяўчына.
Меркаванні каментатараў: за і супраць рынкаў
«есть ощущение что видос проплачен „Тринити“»
«ужасное заблуждение.Южный начинает расцветать.Приходит молодёжь и переделывает ржавые боксы в приятное и атмосферное пространство. К слову с очень оригинальным ассортиментом.Советую загляну🥰»
«Например я много лет одеваюсь в т ц, работает весь день, удобные примерочные, а рынки уже давно — все»
«Хз, я каждый раз, когда появляюсь на Южном, складывается такое же впечатление. Цены порой больше, качество хуже, выбора меньше. Давно хожу по рынкам только ради импортных товаров»
«вы на выходных зайдите, иногда негде машину поставить»
«Рынок Южный это как вернутся в 90е. Давно пора его либо снести либо переделать под крытый»
«кроссовки на южном 150 new balance, на скидельском такие же 60 руб, выводы делайте сами»
«на ВБ в 2 раза дешевле. до появления ВБ покупала одежду на рынке, а сейчас уже совсем не хожу туда. ну, лично МНЕ — дорого)»
Чытайце таксама: Павільёнаў усё ж не будзе. Што адкрыюць на ніжняй пляцоўцы Скідальскага рынку?