87 вакансій у Гродзенскай вобласці прапануюць вызваленым з месцаў адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на пэўны тэрмін. Рэдакцыя Hrodna.life паглядзела, якія там умовы і колькі на іх гатовыя плаціць.

Варта адзначыць, што гэта не азначае, што былы вязень не зможа ўладкавацца ў іншае месца. Але менавіта гэтыя вакансіі прапануюць на сайце Цэнтра занятасці.

Праца для былых зняволеных

  • Кіроўца аўтамабіля на «Гродзенскай птушкафабрыцы» ў Капцёўцы — 1000 — 1600 рублёў. Шукаюць восем чалавек.
  • Аператар жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм у ВК імя У.І. Крамко ў Квасоўцы — 1500 — 2300 рублёў. Ёсць тры вакансіі.
  • Жывёлавод у СВК «Зарэчны-Агра» ў аг. Лойкі Сапоцкінскага сельсавета, — 1000 — 2000 рублёў. Шукаюць 11 чалавек.
  • Падсобны рабочы ў дзяржаўнай лесагаспадарчай установе «Астравецкі лясгас» — 626−700 рублёў.
  • Трактарыст у Астравецкім РУП ЖКГ — 820−984 рублёў.
  • Палявод У СВК імя І.П. Сянько — 735 рублёў. Працаўладкуюць тры чалавекі.
  • Свінавод У СВК імя Дзеньшчыкава ў Луцкаўлянах — 1500−2500 рублёў. Патрэбныя два чалавекі.
  • Апрацоўшчык птушкі на «Скідзельская птушкафабрыка» ў Скідзелі за 1800 — 2200 рублёў. Тут прымуць аж 57 чалавек.
  • Жывёлавод у КСУП «Гальшаны» — 1200 — 1400 рублёў.

Усіх шукаюць на стаўку.

Праблема ёсць

Раней пракуратура выявіла, што АУС Гродзенскай вобласці не перадавалі інфармацыю аб вызваленых у органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па пытаннях працоўнай і сацыяльнай рэабілітацыі асоб. Праца ўладаў зводзілася да правядзення фармальных пасяджэнняў.

Чытайце таксама: Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій