Праз рамонтныя працы пункты прыпынку «Плошча Савецкая» ў абодва бакі перанясуць, транспарт будзе спыняцца ў іншым месцы.

Пункты прыпынку зменяць месца больш чым на месяц: з 9.00 гадзін 30 верасня да 17.00 гадзін 5 лістапада 2024 года, інфармуе Гродзенскі аператар пасажырскіх перавозак.

  • Прыпынак «Плошча Савецкая» з боку гандлёвага дома «Баторыя» пераносяць да паркоўкі гатэля «Нёман».
  • Прыпынак «Плошча Савецкая» з боку плошчы, у напрамку Старога моста пераносяць да паркоўкі гатэля «Сямашка».

Работы праводзіць КУП «Рамбудаўтадар».

Чытайце таксама: