У Гродне распрацавалі аўдыёгід па пешаходнай вуліцы Савецкай. Каб ім скарыстацца, трэба ўсталяваць праграму на тэлефон і адсканаваць QR-код.

Стэнд са спасылкай на аўдыягід усталявалі ў канцы Савецкай, па адрасе вул. Віленская, 2 — каля «Камунаркі». Для праслухоўвання трэба ўсталяваць на тэлефон дадатак Izi.travel, адсканаваць QR-код і падлучыць навушнікі.

Экскурсія ўключае аповед пра гісторыю будынкаў і мясцін, размешчаных на Савецкай:

  1. Рэстаран «Беласток».
  2. Былы будынак Гродзенскага акруговага суда.
  3. ЦУМ.
  4. Дом Ромера.
  5. Касцёл і бальніца Святога духа.
  6. Помнік Сакалоўскаму.
  7. Моладзевы цэнтр «Гродна».
  8. Палац князёў Сангушак.
  9. Абласное аб’яднанне прафсаюзаў.

Аўдыягід разлічаны на шпацыр даўжынёй прыблізна ў 10 хвілін.

Яго распрацавалі ў аддзеле спорту і турызму гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта сумесна з ТРК «Гродна Плюс» і прэзентавалі да Сусветнага дня турызму 27 верасня.

Чытайце таксама: Ад Замкавай да Віленскай. Першы аўдыёгід для шпацыру па былым гета стварылі ў Гродне