Сярэдні айцішнік з рэгіёнаў Беларусі аддае перавагу працы з дому, займае пазіцыю распрацоўшчыка і ацэньвае якасць атрыманай адукацыі на тры балы з пяці. А яшчэ ён жыве ў Гродне. Devby правёў апытанне сярод рэгіянальных спецыялістаў з IT-сферы і дзеліцца вынікамі.

Гродзенскіх айцішнікаў больш за ўсё

Большасць з апытаных рэгіянальных беларускіх айцішнікаў жывуць у Гродне. Крыху меншая частка прыходзіцца на Гомель і Віцебск. А вось з Магілёва і Брэсту адгукнулася менш за ўсё айцішнікаў.

Сярод удзельнікаў апытання 32% людзей ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў, амаль 34% - ад 23 да 26 і столькі ж — старэйшыя за 26.

Працуе з дому і любіць свой горад за ўтульнасць і цішыню: стварылі партрэт сярэдняга айцішніка - ён аказаўся гродзенцам
Скрыншот інфаграфікі. Крыніца: devby.io

У асноўным статыстыка засноўваецца на мужчынах, бо ў апытанні паўдзельнічала менш за 30% жанчын-айцішніц.

Аддаюць перавагу працы з дому і не ў захапленні ад атрыманай адукацыі

Палова з апытаных скончылі вну па профільнай спецыяльнасці, а кожны 20 чалавек — спецыяльныя курсы. Толькі кожны шосты прыйшоў у IT дзякуючы самаадукацыі, пры гэтым пераважная большасць (84%) лічыць, што самастойная адукацыя лепш за ўсё пасуе IT-індустрыі.

Большасць з апытаных (42%) ацэньваюць якасць атрыманай адукацыі на «тройку» і толькі 10,5% удзельнікаў паставілі свайму навучанню пяць балаў.

Працуе з дому і любіць свой горад за ўтульнасць і цішыню: стварылі партрэт сярэдняга айцішніка - ён аказаўся гродзенцам
Скрыншот інфаграфікі. Крыніца devby.io

У асноўным гэтыя людзі працуюць на пазіцыі распрацоўшчыка — 65% адказаў. А кожны дзясяты толькі марыць па-сапраўднаму ўвайсці ў сферу або знаходзіцца на этапе навучання.

З апытаных 62% працуюць аддалена і толькі кожны пяты-шосты рэгулярна наведвае офіс.

Працуе з дому і любіць свой горад за ўтульнасць і цішыню: стварылі партрэт сярэдняга айцішніка - ён аказаўся гродзенцам
Скрыншот інфаграфікі. Крыніца: devby.io

Зрэшты, частка айцішнікаў дала нестандартныя адказы, напрыклад, што іх кампанія займаецца вэб-банерамі, навучаннем, рамонтам тэхнікі і транспартам.

Любяць свой горад за ўтульнасць і цішыню

Сярэдні айцішнік з рэгіёна адзначае, што ў яго душэўныя адносіны са сваім горадам. Ён шануе яго за цішыню, утульнасць, адсутнасць мітусні, прыгожую прыроду і блізкасць родных. Праўда, часам яму нудна.