Дубайскі шакалад. Фота: flowwow.com
«Хайповы» дубайскі шакалад дайшоў да Гродна. Дзе яго шукаць у нашым горадзе, распавялі ў TikTok. За яго прыйдзецца аддаць у пяць разоў даражэй за звычайны — 65 грам каштуе 15 рублёў.
«Сам шакалад лагодны, фісташкавая паста ў меру салодкая і прыемна храбусціць. Па смаку нагадвае халву, у прынцыпе, смачна», — апісалі шакалад у TikTok.
Знайшлі яго ў кавярні MyLoverBerry па адрасе Кірава, 3. Раней у той кавярні ўвялі кубачкі для тых, хто не можа вызначыцца.
@zatestil_grodno Хайповый дубайский шоколад уже в Гродно! 🍫 💸65г — 15 byn 📍Myloverberry, ул. Кирова, 3 А вы хотели бы попробовать?
♬ оригинальный звук — Zatestil_grodno
«Дубайскі» шакалад складаецца з непасрэдна шакаладу і начыння — тэсту катаіфі і фісташкавай пасты. Ён стаў папулярным дзякуючы сацсеткам. Купіць яго можна і на Wildberries. 300 грам шакаладу абыйдзуцца беларусу ў 77 рублёў. Дастаўку прыйдзецца чакаць два тыдні. Больш варыянтаў на Ozon — ад 6 да 100 рублёў.
Можна прыгатаваць шакалад самому. На кулінарных рэсурсах ужо з’явіліся рэцэпты. Таксама пакрокавы рэцэпт паказваюць блогеры ў сацсетках. Спецыяльнае цеста катаіфі для гэтага шакаладу можна купіць на маркетплейсах. На Ozon 500 грам абыдуцца ў 27 рублёў, на Wildberries яно скончылася.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…