Навіны

«Адарву галаву». Бацькоў з Гродна заклікалі вучыць дзяцей паводзіць сябе ў грамадскіх месцах

У чаты бацькоў гродзенскіх школ прыйшлі паведамленні з заклікам вучыць дзяцей паводзіць сябе ў грамадскіх месцах або знаходзіцца побач і кантраляваць іх. Нагодай для гэтага стаў выпадак, калі нага дзяўчынкі захраснула ў вулічным трэнажоры. Выказаўся пра сітуацыю і дэпутат гарадскога савета Сяргей Мазайла. Ён успомніў дзяцінства, калі за падраную рэч пагражалі «адарваць галаву» і дзеці жылі ў страху.

14 верасня на гульнявой пляцоўцы на вуліцы Урублеўскага дзяўчынка захраснула ў спартыўным трэнажоры. Школьніца распавяла, што стаяла на трэнажоры, у нейкі момант яе нага саслізнула і захраснула, калі дзяўчынка ўпала. Ёй дапамаглі ратавальнікі. Хуткая дапамога даставіла яе ў бальніцу, адкуль яе адпусцілі.

«Нага дзяўчынкі захраснула ў вулічным трэнажоры — на кім адказнасць? Нядаўні выпадак у Гродне, калі дзяўчынка скакала па трэнажоры на новенькай пляцоўцы, прымушае паразважаць…

Варыянты адказаў:

1) на вытворцы трэнажора?

2) на майстрах, якія яго ўсталёўвалі?

3) на дзевяцігадовым дзіцяці?

4) на педагогах?

5) на бацьках?

Пры тым, што трэнажор быў усталяваны па ўсіх нормах, прызначаны для пэўных фізічных практыкаванняў, як і новая спортпляцоўка (для заняткаў спортам), дзіця праз узрост яшчэ не заўсёды можа ацэньваць наступствы сваіх учынкаў, а педагогі не могуць кантраляваць навучэнца, калі той «на хатнім», адказ відавочны", — такія паведамленні прыйшлі ў школьныя бацькоўскія чаты Гродна.

Гэтак жа лічыць і дэпутат

Дэпутат гарадскога савета Сяргей Мазайла апублікаваў «крык да бацькоў». Ён лічыць, што менавіта яны павінны тлумачыць правілы паводзін дзецям.

«…Не хочацца чытаць зводкі: «Дзіця пашкодзіла сабе нешта на спартыўнай пляцоўцы». А чаму пашкодзіла? Таму што бесклапотна падыйшло да ўласнай бяспекі. Да яго не данеслі, не дастукаліся, а магчыма нават, як бы не гучала, не баялася бацькоў, як мы з вамі ў дзяцінстве. Не бегалі мы? Бегалі, дзе можна і дзе нельга (гэта, дарэчы, не станоўчы прыклад). Але асабіста я заўсёды памятаў у такія моманты — галоўнае не ўпасці, не парваць вопратку. Таму што мне мільён разоў дома патлумачылі. Хай нават па-народнаму гэта бацькоўскае «адарву галаву», — напісаў ён.

Ці добрае такое выхаванне?

Дзяцінства Сяргея Мазайла прайшло ў 1980-х-пачатку 1990-х. Але ў 2024 на навукова-папулярных і адукацыйных рэсурсах можна прачытаць, чаму боязь бацькоў і цялесныя пакаранне — траўмуючая практыка.

«Любы фізічны гвалт у адносінах да дзіцяці непрымальны. Мноства даследаванняў даказвае, што нават слабы ўдар па карку можа нанесці псіхалагічную траўму чалавеку на ўсё жыццё або зрабіць з яго агрэсара. Але ў савецкі час, на жаль, такі метад пакарання быў нормай. Значна лепш знайсці альтэрнатывы і навучыцца з дзіцем размаўляць і дамаўляцца», — піша беларускі праект adukar.com.

Чытайце таксама: У гродзенскай школе паказалі, як (непедагагічна) прымусіць вучняў слухаць на ўроку

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025