Навіны

Пад Гроднам адкрылі вузкакалейку пасля абнаўлення. Што змянілася і колькі каштуе паездка?

У Рэспубліканскім ландшафтным заказніку «Азёры» пад Гроднам пасля абнаўлення адкрылі вузкакалейны чыгуначны турыстычны маршрут — экасцежку «Запаведны шлях».

Гэты маршрут вузкакалейкі адзіны ў Беларусі праходзіць праз асабліва ахоўныя тэрыторыі. Яго даўжыня — 10 км, на паездку ў два бакі сыходзіць 2,5−3 гадзіны. Вузкакалейная дарога пралягае праз лясныя балоты, дубровы і лугі, дзе жывуць рэдкія віды жывёл і птушак, і вядзе на Святое балота.
Дрэзіна развівае хуткасць да 20 км/г у залежнасці ад участку дарогі.

Падрабязней пра маршрут: На дрызіне з выглядам на мачтавыя хвоі: як патрапіць на экскурсію па вузкакалейцы ў заказніку «Азёры»

Пасля мадэрнізацыі на папулярным маршруце з’явіліся стэнды з QR-кодамі і інфармацыяй аб гісторыі фармавання ландшафту і мясцовых прыродных славутасцях. Дзякуючы абсталяваным платформам на прыпынках нават вялікі паток турыстаў паўплывае на навакольнае асяроддзе мінімальна.

Чыгуначны дзевяціпралётны мост, па якім праходзіць маршрут амаль у самым яго пачатку, з’яўляецца адзіным у Беларусі, перакінутым праз возера, і другім у краіне па працягласці.

Колькі каштуе?

Кошт экскурсіі - 50 руб. з чалавека. Для дзяцей 6−12 гадоў (у суправаджэнні дарослых) — 25 руб. Дзяцей менш за 6 гадоў на экскурсію не дапусцяць, удакладняе AutoGrodno.

Паездкі на дразіне праходзяць 2 разы на дзень у 11:00 і ў 14:00. Мінімальная колькасць чалавек, каб экскурсія адбылася — 8, максімальная магчымая — 20.

Дарога праз возера Белае
Інфармацыйныя стэнды на маршруце

Выратаваная вузкакалейка торфазавода

Маршрут з’явіўся яшчэ ў 2022 годзе. Тады вузкакалейную дарогу, пабудаваную ў 1955 годзе для ліквідаванага торфапрадпрыемства «Верцялішкі», перааформілі на заказнік. Частку дарогі ў працоўным стане захавалі.

Зараз экалагічны маршрут «Запаведны шлях» мадэрнізавалі ў межах праекта «Развіццё экалагічнага турызму для садзейнічання зялёнаму пераходу да інклюзіўнага і ўстойлівага росту» з Праграмы развіцця ААН (ПРААН), у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, пры фінансаванні з Расіі.

У далейшых планах — стварыць турыстычны кластар з гасцініцай, дзе турысты маглі б спыніцца, домам культуры, які мог бы паказаць сваю праграму, падзяліўся першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут на ТРК «Гродна».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024

У Гродне выбілі дзверы ў кватэры — выявілася, выпадкова

Увечары 19 лістапада ў доме па вуліцы Віктара Саяпіна невядомы выбіў уваходныя дзверы ў чужую…

20 лістапада 2024

Будынак былой адміністрацыі на Савецкай нарэшце прадалі

Будынак былой адміністрацыі Ленінскага раёна на пешаходнай вуліцы Савецкай прадалі. Ён пуставаў больш за два…

20 лістапада 2024

Школьнік з Гродна прыдумаў Telegram-бот, які адсочвае чаргу ў зоне чакання на мяжы ў Брэсце

Шаснаццацігадовы школьнік Арцём з Гродна стварыў бясплатны Telegram-бот, у якім можна адсочваць курсы валют і…

20 лістапада 2024