Навіны

На цыбульнай плантацыі нямецкага дэпутата пад Лідай працуюць палітвязні

Нямецкі ўльтраправы дэпутат ад партыі «Альтэрнатыва для Германіі» (AfD) Ёрг Дорнаў заключыў пагадненне з лідскім Цэнтрам ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) і рэгулярна прыцягваў беларусаў, асуджаных па палітычных артыкулах, для работ на сваёй цыбульнай плантацыі пад Лідай. Ім плацілі каля 20 рублёў за дзень. Палітык асабіста правяраў працу палітвязняў, расказвае Reform.news.

Заробленыя на «Цыбулька-бел» грошы ішлі ў кошт утрымання на сутках

ТАА «Цыбулька-Бел», якое належыць нямецкаму палітыку, зарэгістравана ў аграгарадку Гуды Лідскага раёна і займаецца вырошчваннем гародніны. Высветлілася, што «Цыбулька-Бел» падпісала дагавор падраду з Лідскім ЦІП і пастаўляла зняволеных для працы на гаспадарцы. Пра гэта Reform.news расказаў Андрэй (імя зменена), які ў лютым 2024 атрымаў 15 сутак арышту за лайкі ў сацсетках. З яго словаў, работа не была прымусовай, а заробленыя грошы ішлі ў кошт утрымання ў ЦІП.

«Згоду на працу падпісвалі штодня. Калі брыгадзір палічыў, што затрыманы працуе добра, то яму налічваўся заробак. Лідскаму ЦІП плацілі 30 рублёў, затрыманым — каля 20. Цыбулю перабіралі для гандлёвай сеткі „Еўраопт“», — распавёў Андрэй, якому давялося працаваць на плантацыі палітыка.

Па словах беларуса, ён нават бачыў «нямецкага фермера» — той заходзіў у сховішча, дзе затрыманыя перабіралі цыбулю разам з нанятымі працаўнікамі. Азнаёміўшыся з фотаздымкам Ёрга Дорнаў, беларус адзначыў, што той падобны да фермера.

Па тэме: У нямецкага ультраправага дэпутата знайшлі ў Гродзенскай вобласці ферму па вырошчванні цыбулі

Што за «Цыбулька-Бел»

ТАА «Цыбулька-Бел» зарэгістравалі ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці 2 кастрычніка 2020 года. Гэта здарылася неўзабаве пасля таго, як у верасні 2020 года тады яшчэ патэнцыйны інвестар з Германіі Ёрг Дорнаў сустрэўся са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Каранікам.
Упершыню ж у магчымым удзеле нямецкага бізнесмена ў вырошчванні цыбулі пад Лідай пісалі яшчэ ў сакавіку 2020 года.

Палова бізнесу належыць беларускаму партнёру

Ёрг Дорнаў нарадзіўся ў Борне, Саксонія. Яму 53 гады, ён атрымаў аграрную адукацыю і займаецца прадпрымальніцкай дзейнасцю. У 2016 годзе Дорнаў далучыўся да ультраправай прарасійскай партыі «Альтэрнатыва для Германіі». З 2019 года ён член саксонскага парламента і прадстаўляе парламенцкую групу АдГ па сельскагаспадарчай палітыцы. Дорнаў таксама быў членам экстрэмісцкай радыкальнай фракцыі АдГ — «Крыло».

Свой беларускі бізнес Дорнаў прыхаваў і тым самым парушыў абавязацельствы па справаздачнасці, якія мае кожны дэпутат рэгіянальнага парламента. У выніку ў жніўні 2024 года саксонскі парламент аштрафаваў яго на 20 862 еўра.

У развіцці бізнесу на тэрыторыі Беларусі Дорнаў дапамагае партнёр Юрый Куніцкі — яму належаць 50% «Цыбулькі-Бел». Зараз Куніцкі жыве ў Германіі, але ў матэрыялах нямецкіх СМІ адзначаецца, што ён «шмат гадоў працуе на расійскі і беларускі прапагандысцкі апарат». У крэдытных справаздачах у дачыненні да Куніцкага пазначана, што «дзелавыя зносіны не рэкамендуюцца».

Са снежня 2020 і па лістапад 2023 года менавіта ён быў дырэктарам «Цыбулька-Бел». Толькі пасля гэтага перыяду пасада адышла Дорнаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025