Навіны

У цэнтры Гродна хочуць знесці гістарычны будынак. Яго разбяруць і збудуюць наноў

Будынак на Урыцкага, 21 чакае дэмантаж. Пасля яго збудуюць нанова і дададуць прыбудову з боку двара.

Пра намер дэмантаваць будынак сказана ў справаздачы па ацэнцы ўплыва на навакольнае асяроддзе, звярнуў увагу канал Urban Hrodna. Пасля яго ўзвядуць нанова. У будынку плануюць размясціць аб’ект шматфункцыянальнага прызначэння.

Перад гэтым хочуць зрабіць:

  • дэмантаж і разборку будынка, згодна з вынікамі абследавання;
  • дэмантаж падмуркаў (незразумела, цалкам ці часткова);
  • дэмантаж унутраных сцен і перагародак;
  • дэмантаж і мантаж даху;
  • прабіўку і закладку праёмаў;
  • узвядзенне вонкавых і ўнутраных сцен, перагародак;
  • уладкаванне ўваходных груп;
  • частковую замену і ўстаноўку вокнаў і дзвярэй;
  • вонкавае аздабленне будынка;
  • унутранае аздабленне памяшканняў.

Пасля гэтага там з’явяцца кабінеты, офісная прастора, тэхнічныя памяшканні, санвузлы.
Будынак будзе трохпавярховым, у задняй частцы дададуць прыбудову.

Будынак з’яўляецца гістарычнай асяроддзевай забудовай, знаходзіцца на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Гродна». Дом стаіць усутыч да дызайн-гатэля па Урыцкага, 23. Той будынак меў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, яго цалкам разабралі і ўзвялі наноў.

Замоўца дзейнасці - прыватнае сэрвіснае УП «Расцэнтркам 2018». Асноўная дзейнасць — здача ў наём нерухомасці. Кампанія рыхтавала дом да рэканструкцыі яшчэ ў 2019 г. Там планавалі зрабіць гандлёва-адміністрацыйны аб’ект.

Гісторыя будынка

Будынак ўзведзены ў 1885 годзе ў стылі эклектыкі. Верагодна, дом Клемпнера (паводле даведніка «Біяграфія гарадзенскіх вуліц»). У 1944 годзе правую частку будынка перадалі аўтаінспекцыі, у іншай частцы на першым паверсе размясцілі кантору «Облкоопинсоюза». Дом ужо хацелі зруйнаваць у 2007 годзе, але тады не змаглі прадаць участак, на якім ён стаіць.

Пачалося грамадскае абмеркаванне

Грамадскае абмеркаванне справаздачы АУНА пройдзе з 18 верасня па 18 кастрычніка. Заўвагі і прапановы прымаюць:

  • Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт (пл. Леніна, 2/1, 230 023, г. Гродна; e-mail: gorisp@gorod.grodno.by. Кантактная асоба: начальнік упраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Дзяніс Рамановіч Конан, (80 152)62−69−93, e-mail: arhitektura@gorod.grodno.by);
  • ТАА «Элка»; кантактная асоба: тэхнічны дырэктар Яўгенія Уладзіміраўна Серавокая, +375(33)3253814, gap@elkogrodno.by.

Грамадскія слуханні пройдуць толькі ў выпадку атрымання заявы пра іх неабходнасць. Заяву можна даслаць у гарвыканкам не пазней чым праз 10 працоўных дзён ад пачатку грамадскага абмеркавання. Заяву пра намер правесці грамадскую экалагічную экспертызу трэба накіроўваць ў той жа тэрмін у «Расцэнтркам 2018» на імя дырэктара Аляксея Радчанкі, тэл. +375(29)7803580, e-mail: roscentrkom@gmail.com.

Чытайце таксама: Ушчыльненне цэнтра Гродна: на Урыцкага з’явіцца новы будынак. Што там будзе?

Апошнія запісы

TikTok: дыскабар з «гарлапанячай музыкай» на Савецкай папсаваў «вайб Гродна»

На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…

24 лістапада 2024

У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове

"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…

23 лістапада 2024

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024