Навіны

Для cлонімскай школы закупляюць уніформу Трэцяга рэйха

Уніформу Трэцяга рэйха, рыштунак і аксесуары вайскоўцаў нямецкай арміі часоў Другой сусветнай вайны вырабяць для СШ № 9 імя Сухамліна ў Слоніме.

Усяго вырабяць 69 элементаў адзення і аксесуараў. Заданне ўключае 17 найменняў. Вядома, што зробяць камплект формы афіцэра і восем камплектаў палявой формы. Таксама купяць сумку патронную, сухарную сумку і чахол лапатны скураны. Прадметы павінны быць выраблены па ўзорах 1911−1945 гадоў.

Слонімскі раённы цэнтр для забеспячэння дзейнасці ўстаноў сферы адукацыі выдаткуе на закупку да 15 000 рублёў. Форму закупляюць з 25 верасня па 20 снежня 2024 года.

Не сказана, для чаго школе форма. Магчыма, яе будуць выкарыстоўваць для рэканструкцый або для экспазіцыі школьнага музея. Чытач Hrodna.life, які сам раней вучыўся ў гэтай школе, сказаў, што ў школьным музеі сярод экспанатаў былі прыклады савецкай і нямецкай формы.

У 2014 годзе ў школе адкрыўся музей «Ваенная гісторыя Слонімшчыны». Фонд музея налічвае 258 экспанатаў, 148 з якіх — асноўны фонд. У ім адлюстравалі ўсю гісторыю горада ад кальчуг VIII стагоддзя да сучасных медалёў для ўзнагароджання вайскоўцаў.

Чытайце таксама: У Гродне з’явіцца скульптура «Генерал Карбышаў у глыбе лёду». Яе ўсталююць у СШ № 15

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025