Навіны

Фотафакт: гродзенка сушыць бялізну насупраць драмтэатра (абноўлена)

«Вы не просили, но я покажу: что сушит моя соседка на фоне драмтеатра в Гродно», — з такім подпісам карыстальніца TikTok выклала шэраг фота. На іх сапраўды відаць, як бялізна і футболкі сушацца на фоне будынка драмтэатра. Відэа набрала 80 000 праглядаў і 5000 лайкаў.

Каментатары падзяліліся на некалькі груп. Хтосьці спрабаваў вылічыць, дзе жыве суседка дзяўчыны і ці не пастаноўка фота. Хтосьці - здзіўляўся: «Ну і што цяпер, у мокрых трусах хадзіць?», калі жывеш ля драмтэатра. Хтосьці - лаяў дзяўчыну за тое, што яна падглядвае за чужым жыццём.

Прававыя і эстэтычныя аспекты сушкі бялізны ля архітэктурных помнікаў

Аўтары e-petitions.by удакладнілі ў юрыста, што варта ўлічваць.

Сушка бялізны ля будынкаў. Калі бялізна сушыцца на прыватнай тэрыторыі і не перашкаджае вонкаваму выгляду будынка, гэта не з’яўляецца парушэннем. Але калі гаворка ідзе аб шматкватэрных дамах або дварах з публічным доступам, могуць быць устаноўлены абмежаванні. У некаторых выпадках павінны быць прадугледжаны спецыяльна адведзеныя месцы для сушкі з сушылкамі.

Балконы і помнікі архітэктуры. Калі дом адносіцца да архітэктурных помнікаў або знаходзіцца ў прэстыжных раёнах, такіх як праспекты і плошчы, на выкарыстанне гаўбцоў могуць накладвацца абмежаванні. Гэта тычыцца ўстаноўкі сушылак, антэн, шклення і нават складавання рэчаў. У спальных раёнах такіх строгіх абмежаванняў няма, але любыя знешнія змены патрабуюць ўзгаднення.

Хто сочыць за выкананнем правілаў. Парушэнні могуць фіксаваць як работнікі камунальных службаў, так і супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Чытайце таксама: У Гродне можа з’явіцца новая гісторыка-культурная каштоўнасць. Гэта пабудова савецкага перыяду

Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025