«Вы не просили, но я покажу: что сушит моя соседка на фоне драмтеатра в Гродно», — з такім подпісам карыстальніца TikTok выклала шэраг фота. На іх сапраўды відаць, як бялізна і футболкі сушацца на фоне будынка драмтэатра. Відэа набрала 80 000 праглядаў і 5000 лайкаў.

Каментатары падзяліліся на некалькі груп. Хтосьці спрабаваў вылічыць, дзе жыве суседка дзяўчыны і ці не пастаноўка фота. Хтосьці - здзіўляўся: «Ну і што цяпер, у мокрых трусах хадзіць?», калі жывеш ля драмтэатра. Хтосьці - лаяў дзяўчыну за тое, што яна падглядвае за чужым жыццём.

Чытайце таксама: У Гродне можа з’явіцца новая гісторыка-культурная каштоўнасць. Гэта пабудова савецкага перыяду