Навіны

У Гродне добраўпарадкуюць пахаванні на Фолюшы — на месцы лагера часоў Другой сусветнай

Рэканструкцыю воінскага пахавання на Фолюшы на месцы лагера «Шталаг 324» запланавалі ў Гродне. Для пачатку правядуць перадпраектныя і праектныя работы. Рэканструкцыя заключаецца ва ўсталёўцы гранітных пліт з нанясеннем гравіроўкі і аднаўленні існуючых пакрыццяў.

Таксама паглядзяць, ці трэба перабудоўваць інжынерныя камунікацыі. Пры добраўпарадкаванні тэрыторыю зробяць даступнай для людзей з інваліднасцю і фізічна аслабленых асоб.

Гродзенская гарадская ЖКГ размясціў заяўку, каб вывучыць кан’юнктуру рынку. Максімальна на праектныя работы гатовыя выдаткаваць 13 849,42 рублёў з гарадскога бюджэту. Зрабіць іх павінны да канца кастрычніка. А на само будаўніцтва вылучаюць 240 000 рублёў.

Воінскае пахаванне знаходзіцца побач са скрыжаваннем вуліц Соламавай і Фолюш. У 2023 годзе адміністрацыя Кастрычніцкага раёна Гродна збірала сярод гродзенцаў ідэі па рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу.

Што такое «Шталаг 324»

«Шталаг 324» у Гродне — былы лагер ваеннапалонных плошчай 50 га. Існаваў з 1941 па 1943 гг. Там загінулі або былі расстраляныя больш за 15 тыс. чалавек ваеннапалонных і мірных жыхароў. Усяго праз яго прайшлі каля 36 тыс. чалавек.

У 1968 годзе на месцы лагера на вул. Соламавай усталявалі стэлу. Блізу яе ў брацкіх магілах хавалі парэшткі забітых, знойдзеныя падчас будаўнічых работ у былой вайсковай частцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025