Навіны

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908 — у Гродне. А яшчэ паўтара гады таму — у сакавіку 2023 года — у Гродне было адкрыта ўдвая менш вакансій - усяго 3 446.

Попыт на работнікаў працоўных прафесій на пачатак верасня 2024 года склаў 64% ад агульнай колькасці прапаноў працы, піша БелТА са спасылкай на камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама.

Больш за ўсё, пасля Гродна, зараз адкрыта вакансій у Лідскім раёне — 2219, на трэцім месцы Ваўкавыскі раён з 1431 вакансіямі. Менш за ўсё месцаў гатовы прапанаваць у Свіслацкім раёне — 302.

Яшчэ ў пачатку верасня 2024 года было крыху менш даступных вакансій — больш за 19,8 тысячы. Гэта на 15, 5% больш у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам, паведамілі ў камітэце занятасці. З іх у Гродне працадаўцы прапаноўвалі больш за 7 тысяч працоўных месцаў. Другім па колькасці прапаноў ішоў Лідскі раён — там было больш за 2,1 тысячы вакансій.

Прапаноў ад суіскальнікаў працы, зарэгістраваных у рэспубліканскім банку вакансій па Гродзенскай вобласці, у 13 разоў менш — 1509. З іх 992 — у Гродне. Усяго ў Беларусі зарэгістравана 13 142 рэзюмэ суіскальнікаў.

У пачатку лета колькасць вакансій у Беларусі абнавіла гістарычны максімум і дасягнула 3,8% ад працуючага насельніцтва.

Чытайце таксама: «Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплатных вакансій Гродзенскай вобласці

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025