Горад

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць у кастрычніку 2025. Гэта першы будынак у мікрараёне «Вясенні», ён будзе мець некалькі ўзроўняў паверхавасці. Адпаведная інфармацыя з’явілася на сайце забудоўшчыка «Гроднажылбуд».

Цэны стартуюць ад 2,5 тысяч за кв.м.

Згодна з апублікаваным рэндарам, у доме будзе пяць пад’ездаў з рознымі ўзроўнямі паверхаў. Парковак у двары не будзе, замест іх з’явіцца газон са сцежкамі і некалькі зон для адпачынку.

Цэны кватэр у новым доме будуць стартаваць ад 2,5 тыс. руб. за кв.м. Двухпакаёвая кватэра плошчай 62 кв.м. абыдзецца ў 155 тыс. руб, трохпакаёвая плошчай у 70,32 і 84,55 кв.м — 178 тыс. і 211 тыс. руб. адпаведна.

Дом плануюць увесці ў эксплуатацыю 30 кастрычніка 2025 года.

Рэндер першага дома мікрараёна «Вясенні». Крыніца: «Гроднажылбуд»
Рэндер мікрараёна «Вясенні». Крыніца: «Гроднажылбуд»

Агулам з’явіцца амаль 1900 кватэр

Рэалізацыя праекту пачалася ўлетку 2024 года. У чэрвені на пляцоўцы з’явіўся будаўнічы гарадок, у канцы жніўня заклалі аснову для аднаго з дамоў. У верасні на будпляцоўцы ўжо з’явіўся вежавы кран і дарога для працоўнага транспарту.

На ўчастку плошчай 35 гектараў агулам планіруюць узвесці амаль 1900 кватэр у 5−9-павярховых панэльках і маналітных 19-павярховых «свечках».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025