Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць у кастрычніку 2025. Гэта першы будынак у мікрараёне «Вясенні», ён будзе мець некалькі ўзроўняў паверхавасці. Адпаведная інфармацыя з’явілася на сайце забудоўшчыка «Гроднажылбуд».
Цэны стартуюць ад 2,5 тысяч за кв.м.
Згодна з апублікаваным рэндарам, у доме будзе пяць пад’ездаў з рознымі ўзроўнямі паверхаў. Парковак у двары не будзе, замест іх з’явіцца газон са сцежкамі і некалькі зон для адпачынку.
Цэны кватэр у новым доме будуць стартаваць ад 2,5 тыс. руб. за кв.м. Двухпакаёвая кватэра плошчай 62 кв.м. абыдзецца ў 155 тыс. руб, трохпакаёвая плошчай у 70,32 і 84,55 кв.м — 178 тыс. і 211 тыс. руб. адпаведна.
Дом плануюць увесці ў эксплуатацыю 30 кастрычніка 2025 года.
Агулам з’явіцца амаль 1900 кватэр
Рэалізацыя праекту пачалася ўлетку 2024 года. У чэрвені на пляцоўцы з’явіўся будаўнічы гарадок, у канцы жніўня заклалі аснову для аднаго з дамоў. У верасні на будпляцоўцы ўжо з’явіўся вежавы кран і дарога для працоўнага транспарту.
На ўчастку плошчай 35 гектараў агулам планіруюць узвесці амаль 1900 кватэр у 5−9-павярховых панэльках і маналітных 19-павярховых «свечках».