Горад

Гродзенка прапанавала зрабіць у горадзе арт-прастору. Які вынік паходу ў гарвыканкам?

Дэкаратарка з Гродна Таццяна Якіменка сустрэлася са старшынёй Гродзенскага гарвыканкама Андрэем Хмелем і прапанавала выдзеліць у горадзе прамзону ці будынак пад арт-прастору. Што адказаў чыноўнік, Таццяна распавяла на сваёй старонцы ў Facebook.

«Магчыма, калісьці»

Таццяна прапанавала вылучыць прамзону або пусты будынак пад арт-прастору, каб у Гродне стала больш даступнага мастацтва, а кожны жадаючы мог прынесці туды свае работы. «Любы творчы чалавек: няважна, дзіцёнак ці дарослы. У тым ліку без мастацкай адукацыі», — напісала Таццяна.

Дэкаратарка марыць, што наведвальнікі арт-прасторы змаглі б набываць карціны, якія ім спадабаліся.

«Выслухалі, падтрымалі. Прыемна. Магчыма, калісьці…», — падзялілася ўражаннямі ад размовы з кіраўніком горада Таццяна.

Не адмовяць, але адкрыць галерэю не дадуць

Гродзенская фотажурналістка Наталля Дораш выказалася пра ініцыятыву ў каментарыях. Яна лічыць, што ніякая прыватная арт-прастора ў горадзе не з’явіцца.

«Наўпрост не адмовяць, але не дадуць адкрыць галерэю для вольнага мастацтва. Падлічы, колькі выставачных пляцовак за апошнія гады былі ўладамі зачынены», — звярнулася яна да Таццяны.

Сярод мастацкіх пляцовак, якія закрыліся за апошнія гады, Дораш пералічвае найстарэйшую прыватную галерэю ў Гродне «У майстра» і галерэю «Крыга». Праўда, сёлета «У майстра» адкрылася зноў - як фірмовая крама брэнда «Макей».

«А дзяржаўныя [галерэі] ажыццяўляюць строгі адбор аўтараў, якія абавязаны прайсці цэнзуру дзяржчыноўнікаў аддзела культуры гарвыканкама. Так што справу дохлую ты задумала», — падсумавала Дораш.

Гродна — адзіны абласны цэнтр у краіне, дзе дагэтуль няма мастацкага музея

У 2019 годзе гродзенскія мастакі, дызайнеры і мастацтвазнаўцы праводзілі кампанію, каб улады перадалі пад мастацкі музей будынак былога Палаца культуры тэкстыльшчыкаў. Асноўным аргументам было тое, што Гродна — адзіны ў Беларусі абласны цэнтр, дзе такога музея няма. Але ініцыятыву мясцовыя ўлады не падтрымалі.

Зараз арганізаваць буйную выстаўку ў горадзе менавіта ў галерэі амаль немагчыма. Мясцовыя мастакі часта выстаўляюцца ў барах і кавярнях, а творцы, якія працуюць у жанры манументалізму, увогуле не могуць прадэманстраваць свае работы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025