Праект дома на вуліцы Дубко. Крыніца: "ВКЛ-праект"
Будаўніцтва вядзецца на ўчастку па вуліцы Дубко. Новы дом з’явіцца насупраць ГЦ Old City побач з абласным упраўленнем МНС. Рэндар праекта з’явіўся на сайце архітэктурнага бюро «ВКЛ-праект».
Згодна з праектам, у доме будзе 15 паверхаў. Будаўнічыя работы вядуцца на ўчастку плошчай 65 сотак з мінулай зімы. Узводзіць дом мінскі забудоўшчык. Распрацоўвала праект архітэктурнае бюро «ВКЛ-праект». Кампанія таксама займалася распрацоўкай ГЗК «Triniti», ГЦ «На Замкавай» і рэстарана «Пешков».
Пра забудову вялікага ўчастка паміж Дубко і завулкам Дзяржынскага казалі не раз цягам апошніх гадоў. У траўні 2024 тэрыторыю плошчай больш за 10 га выставілі на аўкцыён пад жылую шматпавярховую забудову. Паводле папярэдніх планаў жылы комплекс павінен быў складацца з 19-павярховых маналітных дамоў і 8- ды 9-павярховых будынкаў.
Таксама насупраць Old City планавалі пабудаваць гарадскі стаматалагічны цэнтр.
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…