Будаўніцтва вядзецца на ўчастку па вуліцы Дубко. Новы дом з’явіцца насупраць ГЦ Old City побач з абласным упраўленнем МНС. Рэндар праекта з’явіўся на сайце архітэктурнага бюро «ВКЛ-праект».

Будаўнічыя работы вядуцца ўжо з зімы

Згодна з праектам, у доме будзе 15 паверхаў. Будаўнічыя работы вядуцца на ўчастку плошчай 65 сотак з мінулай зімы. Узводзіць дом мінскі забудоўшчык. Распрацоўвала праект архітэктурнае бюро «ВКЛ-праект». Кампанія таксама займалася распрацоўкай ГЗК «Triniti», ГЦ «На Замкавай» і рэстарана «Пешков».

Пра забудову вялікага ўчастка паміж Дубко і завулкам Дзяржынскага казалі не раз цягам апошніх гадоў. У траўні 2024 тэрыторыю плошчай больш за 10 га выставілі на аўкцыён пад жылую шматпавярховую забудову. Паводле папярэдніх планаў жылы комплекс павінен быў складацца з 19-павярховых маналітных дамоў і 8- ды 9-павярховых будынкаў.

Таксама насупраць Old City планавалі пабудаваць гарадскі стаматалагічны цэнтр.