Навіны

Гродзеншчына плануе супрацоўнічаць з расійскім рэгіёнам, аддаленым на 3000 км: чыноўнікі лічаць, што «кропак сутыкнення шмат»

Гродна і вобласць у супрацоўніцтве з расійскім горадам Курган можа развіваць адразу некалькі сфер: турызм, сельскую гаспадарку і медыцыну. Да такой высновы прыйшлі гродзенскія чыноўнікі падчас сустрэчы з расійскай дэлегацыяй.

У Гродна можа з’явіцца чарговы горад-пабрацім

Чыноўнікі ўжо паспелі дамовіцца аб падпісанні рэгіянальных і гарадскіх пагадненняў, паведаміў БелТА намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віталь Нявера.

З Курганам плануюць абменьвацца кампетэнцыямі ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці, а таксама развіваць турызм і медыцыну. На думку Няверы, кропак сутыкнення ў двух рэгіёнаў дастаткова.

Чыноўнікі з Кургана прыехалі ў Беларусь з візітам у адказ. Магчыма, Гродна і Курган стануць горадамі-пабрацімамі, адзначыў часова выконваючы абавязкі намесніка губернатара Курганскай вобласці Сяргей Гаўрын.

З якімі яшчэ рэгіёнамі Расіі Гродзенская вобласць нядаўна абвяшчала супрацоўніцтва

У ліпені 2024 года стала вядома, што Гродзенская вобласць плануе супрацоўнічаць з Чувашскай рэспублікай. І ў гэтым выпадку кропкі сутыкнення называлі такія ж: медыцына, сельская гаспадарка і прамысловасць.

Таксама ўлетку абмяркоўваліся працоўныя праграмы і з Ухцінскай дэлегацыяй з рэспублікі Комі. А ў траўні 2023 года абвясцілі, што ў Гродзенскай і Калінінградскай абласцях створана 59 сумесных праектаў.

Чытайце таксама: Як Калінінград быў надбалтыйскай сталіцай Прынямоння і што з ім здарылася

З далёкімі рэгіёнамі супрацоўнічалі і раней. Але гэта былі Францыя і ЗША

У савецкія часы Гродна наладзіў партнёрскія адносіны з французскім горадам Ліможам. У Гродне з’явілася вуліцы Ліможа, а ў Ліможы — Гродзенская. Але пасля развалу Савецкага саюза супрацоўніцтва паціху спынілася.

У студзені 2016 года тагачасны старшыня Гродзенскага гарвыканкама ў час візіту ў ЗША падпісаў дамову аб пабрацімстве паміж Гроднам і каліфарнійскім гарадком Ранча-Кордава ў Каліфорніі. Але актыўнага супрацоўніцтва не атрымалася.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025