ТАА «Флагман М’юзік» не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі Вольгі Бондаравай. Кампанія абскардзіла рашэнне суда. Новае пасяджэнне пачалося 18 верасня ў тым жа эканамічным судзе Гродзенскай вобласці. Яго разглядае іншая суддзя — Яўгенія Дзярабіна.
UPD 19 верасня. Суд пакінуў рашэнне папярэдняй інстанцыі без змены. Пра гэта распавяла Бондарава ў сваім Telegram-канале.
Кампанія Flagman Music падала іск да Вольгі Бондаравай, паколькі тая негатыўна адклікалася аб артыстах і блогерах, якіх фірма прадзюсуе. Галоўнай мішэнню Вольгі стаў Дзмітрый Сіўчык (Дзім Дзімыч). Бондарава абвінаваціла яго ў ЛГБТ-прапагандзе, негатыўным стаўленні да сілавых структур і матывацыі да сацыяльна небяспечных паводзін.
Праз месяц разгляду справы Бондарава напісала, што суд адмовіў у пазове.
Чытайце таксама: Суд у Гродне адмовіў у іску «Флагман М’юзік» да Бондаравай