Андрэй Мялешка з дачкой. Фота: Instagram героя
Сябры градзенскага журналіста Андрэя Мялешкі позна ўвечары выклалі фота з ім і ягонай дачкой у самалёце. А пазней — фота ўжо ў Варшаве ўначы 17 верасня. Ён паспяхова прызямліўся ў Польшчы.
На пытанні Hrodna.life пра планы і бачанне таго, што адбываецца, Андрэй коратка адказаў ужо ўначы, што іх пасадзілі на самалёт да Варшавы.
— Андрэй Мялешка ў лятаку з дачкой! Мы ляцім у Варшаву. 20 гадзін трымалі чалавека з дзіцем, забралі тэлефоны, — напісаў яго калега Алесь Ляўчук.
Адвакаты прапанавалі кантакты на выпадак праблем з легалізацыяй і знаходжаннем у Польшчы. Яго падпісчыкі турбаваліся пра перанос рэйса і радаваліся, што журналіста ўсё ж адправілі ў трэцюю краіну, а не Беларусь.
Чытайце таксама:
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…