Горад

На Дзевятоўцы можа з’явіцца новы апарт-гатэль: паглядзіце, дзе ён будзе

Гродзенскі цэнтр нерухомасці шукае інвестараў, гатовых укласці грошы ў будаўніцтва двухпавярховага гатэлю на вуліцы Дзяржынскага. Пад яго прапануюць перабудаваць тры двухкватэрныя дамы. Адпаведная інфармацыя з’явілася на сайце цэнтру.

Апарт-гатэль мусіць з’явіцца замест трох старых прыватных дамоў, якія знаходзяцца на вуліцы Дзяржынскага пад нумарамі 63, 65 і 67. Кожны такі дом разлічаны на дзве кватэры.

На ўчастку можна пабудаваць гасцініцу на два паверхі з мансардай. Але інвестару трэба ўлічваць, што ўчастак знаходзіцца ў зоне грамадска-жыллёвай шматкватэрнай забудовы. Таксама трэба будзе захаваць стылістычныя рашэнні існуючых трох жылых дамоў.

Пакуль цэнтр нерухомасці збірае заяўкі ад патэнцыйных інвестараў. Калі знойдуцца ахвотныя — адбудзецца аўкцыён.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025