Гродзенскі цэнтр нерухомасці шукае інвестараў, гатовых укласці грошы ў будаўніцтва двухпавярховага гатэлю на вуліцы Дзяржынскага. Пад яго прапануюць перабудаваць тры двухкватэрныя дамы. Адпаведная інфармацыя з’явілася на сайце цэнтру.
Апарт-гатэль мусіць з’явіцца замест трох старых прыватных дамоў, якія знаходзяцца на вуліцы Дзяржынскага пад нумарамі 63, 65 і 67. Кожны такі дом разлічаны на дзве кватэры.
На ўчастку можна пабудаваць гасцініцу на два паверхі з мансардай. Але інвестару трэба ўлічваць, што ўчастак знаходзіцца ў зоне грамадска-жыллёвай шматкватэрнай забудовы. Таксама трэба будзе захаваць стылістычныя рашэнні існуючых трох жылых дамоў.
Пакуль цэнтр нерухомасці збірае заяўкі ад патэнцыйных інвестараў. Калі знойдуцца ахвотныя — адбудзецца аўкцыён.
Чытайце таксама: