Навіны

Крыміналка на экс-міліцыянта, 250 адміністратывак, затрыманне ў Слоніме. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Гродне будуць завочна судзіць былога міліцыянта. 250 адміністратывак за падпіску на Руслана Кулевіча завялі толькі ў адным раёне Гродна. У Слоніме затрымлівалі мясцовага актывіста. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 9 па 15 верасня.

Затрыманне ў Гродне

Гродзенца затрымалі за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года. Сілавікі сцвярджаюць, што затрыманы быў у счэпцы ля фарнага касцёла. Мужчыну змясцілі ў СІЗА.

Затрыманы ў Гродне. Фота сілавікоў

У Слоніме затрымлівалі мясцовага актывіста

У Слоніме зноў затрымлівалі грамадскага актывіста Алеся Масюка. У пятніцу 6 верасня яго выклікалі ва ўпраўленне КДБ па Слонімскім раёне. Пасля гэтага Масюк праз Слонімскі РАУС бліжэй да вечара апынуўся ў мясцовым ізалятары часовага ўтрымання. На волю ён выйшаў праз трое сутак, у панядзелак 9 верасня, піша «Гарадзенская праваабарона».

З чым звязана гэтае затрыманне — невядома.

Алесь Масюк. Фота: «Газета Слонімская»

Новая «экстрэмісцкая» інфармацыя

Суд Лідскага раёна 9 верасня прызнаў экстрэмісцкім TikTok-акаўнт «news24.tv» і яго лагатып, а 10 верасня — ТікТок-акаўнт «about_belarus» і яго лагатып.

Завочная крыміналка на экс-міліцыянта

У Гродзенскім абласным судзе 23 верасня пройдзе завочны працэс па справе за «здраду дзяржаве» над былым лідскім міліцыянтам Юрыем Махначом, паведамляе «Гарадзенская праваабарона».

Яго абвінавачваюць паводле арт. 356 ч.1 КК. Юрый Махнач — былы падпалкоўнік міліцыі Лідскага РАУС, камандзір роты ППС. У жніўні 2020 года ён публічна распавёў пра падрыхтоўку міліцыі да карных «зачыстак», збіццё затрыманых. Тады ж, 18 жніўня 2020 года, ён падаў у адстаўку са службы ў міліцыі. А пазней праз небяспеку пераследу пакінуў Беларусь і выехаў у Польшчу.

Юрый Махнач. Фота: TUT.BY

Новыя «экстрэмісты»

Лукашэвіч Павел Юр’евіч з Ліды, Хільмановіч Уладзімір Іванавіч, Занемонскі Сяргей Уладзіміравіч, Сцепаненка Юрый Аляксандравіч, Шумель Галіна Станіславаўна, Тарасевіч Алена Рамуальдаўна, Кебіч Павел Віктаравіч, Чарвякоў Глеб Юр’евіч, Малмыга Эдуард Юзэфовіч, Клунейка Аляксандр Міхайлавіч Чудзілоўскі, Ігар Мікалаевіч, Лях Дзмітрый Сяргеевіч, Грэсь Аляксей Уладзіміравіч з Гродна 13 верасня папоўнілі спіс «экстрэмістаў».

Уладзіміру Гундару адмянілі кароткатэрміновую сустрэчу

Па словах родных Уладзіміра, у верасні з ім павінна была быць кароткатэрміновая сустрэча, але яе зноў адмянілі на год. Па якой прычыне, ён не ведае, паведамляе racyja.com.

Уладзіміру Гундару дазволена перапіска з роднымі, размовы па тэлефоне штомесяц і ўколы па асноўнай хранічнай хваробе, якія не дазвалялі тры папярэднія гады, кажуць блізкія да сям'і людзі.

Уладзімір Гундар. Фота: «Вясна»

250 адміністратывак за падпіску на Руслана Кулевіча завялі толькі ў адным раёне Гродна

Гродзенцаў працягваюць судзіць за падпіскі на сацсеткі журналіста Руслана Кулевіча, прызнаныя экстрэмісцкімі. Пра гэта журналіст распавёў у інтэрв'ю Hrodna.life. Толькі ў адным раёне горада ёсць 250 адміністрацыйных спраў.

Руслан Кулевіч у горадзе. Фота: Hrodna.life

У Беларусі затрымалі адэптаў руху «Царская імперыя» з Расіі. Але гродзенскі протаіерэй усё роўна абвінаваціў Украіну

Чальцоў рэлігійнага руху «Руская праваслаўная царква — Царская імперыя» затрымалі ў Беларусі ў канцы жніўня. Адэптам прад’явілі абвінавачанні ў стварэнні і кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем. Упершыню на рух звярнулі ўвагу ў Гродзенскай вобласці.

Партрэт Леаніда Уласава — лідара руху «Руская праваслаўная царква — Царская імперыя». Скрыншот відэа Следчага камітэта
Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024