Вадзім Сураў падчас службы ў Печах, 2022 год. Фота: Мінская праўда
У Гродне прызначылі новага камандуючага Заходнім аператыўным камандаваннем. Ім стаў генерал Вадзім Сураў, які раней узначальваў 72-і вучэбны цэнтр у Печах, дзе маладыя вайскоўцы праходзяць падрыхтоўку. Падчас кіраўніцтва Сурава ўлетку 2023 года ў Печах скончыў жыццё самагубствам салдат-срочнік.
Вадзім Сураў у званні генерал-маёра заняў пасаду камандуючага ЗАК у Гродне, паведамляе «Гродно Плюс».
Вайсковец плануе падтрымліваць «мабілізацыйную гатоўнасць воінскіх часцей і злучэнняў». Таксама Сураў абяцае «разабрацца з усімі пытаннямі» і падняць ЗАК на новы ўзровень.
Да свайго прызначэння займаў пост кіраўніка вучэбнага Цэнтру ў Печах, куды яго прызначылі загадам Лукашэнкі ад 29 жніўня 2022 года. На пасаду ён заступаў у званні палкоўніка.
Праз год, 9 жніўня 2023 года, стала вядома пра трагічную падзею — у Печах застрэліўся дэсантнік, які праходзіў тэрміновую службу ў арміі.
Тады кіраўніцтва вучэбнага Цэнтра падзею не пракаментавала. Рэакцыі ад Мінабароны і НЗ таксама не паступіла.
Журналістам «Зеркало», якія пад выглядам занепакоеных сваякоў звязаліся з супрацоўнікамі Цэнтру, атрымалася высветліць, што ў загінулага, быццам «былі парушэнні». «Не зусім здаровы быў, а нармальныя рабяты, нармальныя дзеці не страляюцца», — сказаў дзяжурны цэнтра.
Пасля інцыдэнту Сураў працягваў займаць сваю пасаду і нават вырас у званні.
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…