Андрэй Мялешка з дачкой. Фота: Instagram героя
Больш за пяць гадзін няма сувязі з гродзенскім журналістам Андрэем Мялешкам. Да яго не дапусцілі адваката ў аэрапорце Кутаісі, дзе ён чакае дэпартацыі з непаўналетняй дачкой. Рэйс з ім і дачкой павінен быў вылецець у Варшаву ў 15.40. Так сказалі сям'і і адвакату. Яны пакінулі аэрапорт. Тады аказалася, што рэйс перанеслі на 17 верасня 00.15. Сабралі, што вядома аб дэпартацыі.
Са слоў калег Андрэя, рэйс пераносілі чатыры разы. У выніку час прызначылі на 00.15 17 верасня.
Увесь гэты час з ім знаходзіцца непаўналетняя дачка. Яе таксама дэпартуюць з Грузіі. Жонцы журналіста, якая прыехала ў Кутаісі з Батумі, дзіця не аддалі, паведамляе БАЖ.
Па словах Андрэя Мялешкі, першапачаткова дачка прайшла пашпартны кантроль на ўездзе ў Грузію, але потым яе пашпарт забралі разам з бацькоўскім. Дзяўчынка цяжка перажывае сітуацыю, з ночы не было магчымасці яе пакарміць.
Вядома, што толькі праз шэсць гадзін Андрэю і дачцэ прынеслі гарбату і каву.
Беларус вусна сказаў, што хоча прасіць аб міжнароднай абароне. На што ў яго спыталі: «Вы пражывалі тры гады на тэрыторыі Грузіі, чаму вы раней гэтага не зрабілі?». Мялешку адказалі, што ў яго няма магчымасці цяпер прасіць аб міжнароднай абароне, піша «Радыё Свабода».
Беларусы Раман Кісляк і Марына Зялёная выйшлі на пікет ля будынка канцылярыі ўрада Грузіі.
«Беларусы Грузіі занепакоены адносінамі да беларусаў пад час візарана, парушэннем правоў пад час падачы на Міжнародную абарону і масавых адказах у ёй», — напісалі яны.
Таксама яго падтрымліваюць у каментарах.
«На жаль, гэта ўжо не першы фінт уладаў гэтай краіны ў дачыненні да беларусаў. Тры гады таму адтуль выслалі беларуса з ДнЖ, прышоўшы па яго ўначы. Ягоную сям’ю не ўпусцілі з Турэччыны, калі тыя «абнуляліся». Я ведаю чалавек дзесяць, якіх па вяртанні рэгулярна затрымліваюць у аэрапортах на гадзіны. Ніводнаму беларусу Грузія не дала палітычны прытулак, часта спасылаючыся на артыкул аб нацбяспецы. Калі ў вас сканчаецца пашпарт, атрымаць дакумент падарожжа для іншаземцаў амаль нерэальна.
Таму ў тых, хто там жыве, ёсць выбар:
1. Спакойна планаваць пераезд у краіну з больш адэкватнай палітыкай у дачыненні да беларусаў
2. Чакаць на дэпартацыю", — напісаў сузаснавальнік ініцыятывы BY_help Аляксей Лявончык.
Чытайце таксама:
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…
У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…
Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…
Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…
Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…
Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…