Гродзенскага журналіста Андрэя Мялешку ўначы 16 верасня дэпартавалі з Грузіі па вяртанні ў краіну з Польшчы. Пра гэта ён распавёў у Facebook.

Андрэй у верасні лётаў у Польшчу і Літву з непаўналетняй дачкой Аляксандрай. 16 верасня ён вяртаўся дадому ў Грузію, дзе жывуць яго жонка і другая дачка.

«Нас адпраўляюць назад у Польшу без тлумачэння прычын. Забралі пашпарты і сядзім ў дзіўным пакоі Кутаіскага аэрапорта…» — напісаў Андрэй у 4 раніцы паводле беларускага часу 16 верасня.

З дакумента, які рэдакцыя Hrodna.life пераклала з грузінскай мовы, ясна, што Андрэю забараняюць уезд без тлумачэння прычын. Ён можа абскардзіць гэтае рашэнне.

Андрэй павінен вярнуцца ў Польшчу рэйсам e 15.40 16 верасня. Цяпер ён з дачкой знаходзіцца ў пакоі для дэпартаваных асоб Кутаіскага аэрапорта.

Андрэй Мялешка — журналіст недзяржаўных медыяў. З’ехаў з Беларусі ў 2021 годзе, калі яго выклікалі на допыт адразу тры службы. Жыў у Грузіі з сям’ёй. Адкрыў там краму беларускай сімволікі.

Чытайце таксама: