Руслан Кулевіч працуе. Фота: Hrodna.life
Былы журналіст Hrodna.life распавёў у інтэрв'ю, што ўлады нядаўна тэлефанавалі яму дадому ў Гродна і пыталіся, ці мае зносіны бацька з сынам. Пры гэтым бацькі Руслана няма ў жывых ужо 26 гадоў - з 1998 года. У 2021 годзе адбылася больш «містычная гісторыя», звязаная з ім.
«У 2021 годзе, калі я толькі з’ехаў [Руслан з’ехаў у верасні 2020 года — Hrodna.life], прыйшоў ліст у офіс Hrodna.life. Там напісалі, каб ён прыйшоў у Цэнтр занятасці, стаў на „дармаедства“. Гэта нейкая містыка. Таму што ў нас офіс знаходзіўся на Кірава, 3. А мой бацька ў 90-я таксама жыў на Кірава, 3. Вядома, усе былі здзіўлены. Як так? Быццам бы структура працуе, а ў іх няма звестак», — распавёў Руслан.
Ліст з упраўлення сацыяльнай абароны адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна сапраўды прыйшоў па старым месцы жыхарства бацькі Руслана Часлава Кулевіча — Кірава, 3−9. Ён там жыў да адсялення дома і рэканструкцыі яго пад офісы. Атрымальнік быў падпісаны ініцыяламі - Кулевіч М. Ч. Адрас рэдакцыі - Кірава, 3−8. Мабыць, паштальён падумаў, што яно прызначаецца Кулевічу-малодшаму, і прынёс яго ў рэдакцыю.
Дадзеныя пра Часлава Кулевіча ўтрымліваюцца ў базе дадзеных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, паведаміла ў лісце пастаянна дзеючая камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Ленінскага раёна Гродна. Яму прапанавалі падаць у камісію дакументы, якія пацвярджаюць занятасць або звярнуцца з нагоды пошуку працы.
Да чарговай гадавіны эміграцыі пагаварылі з Русланам пра экстрэмісцкі статус, працу журналіста, спорт і стаўленне палякаў.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…