Памінальныя абеды ў Гродне. Фота: instagram.com/pominalnye_obedy/
У Гродне прапануюць замовіць памінальны абед або пракансультавацца наконт яго. Можна выбраць некалькі закрытых залаў для памінальнай трапезы і меню па самых выгадных, як сцвярджаюць, цэнах. Таксама прапануюць выязное абслугоўванне.
— Памінальныя абеды — гэта не проста трапеза, а глыбокі рытуал, працяты ўспамінамі і павагай да памерлых. <…> Сервіроўка стала становіцца сімвалам жыцця і яго цыклічнасці. Гэта не проста ежа, а носьбіты традыцый і гісторый, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, — пішуць стваральнікі бізнесу.
Яны адзначаюць, што заказваючы дастаўку памінальнага абеду, мы можам засяродзіцца на зносінах з блізкімі і ўспамінах. Арганізатары памінак падстрояцца пад любыя канфесіі. Працуюць без выхадных.
Меню звычайна ўключае ў сябе традыцыйныя стравы — сімвалы «адзінства і беражлівых адносін да памяці». Кухары могуць стварыць спецыяльныя прапановы на аснове вашых запытаў. Таксама вам пададуць зніжку на памінальныя абеды на 30 або 40 дзён, год.
— Мы з павагай ставімся як да традыцый, так і да індывідуальных пажаданняў нашых кліентаў, што дазваляе нам прапаноўваць персаналізаваны падыход да арганізацыі памінальнага абеду. Гэта можа ўключаць у сябе выбар меню, якое ўлічвае перавагі і асаблівасці прысутных гасцей.
Чытайце таксама: У Гродне адкрылася дастаўка паназіяцкай кухні SOY
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…