Гродзенцаў працягваюць судзіць за падпіскі на сацсеткі журналіста Руслана Кулевіча, прызнаныя экстрэмісцкімі. Пра гэта журналіст распавёў у інтэрв'ю Hrodna.life. Толькі ў адным раёне горада ёсць 250 адміністрацыйных спраў.
«Прыйшла інфармацыя, што 250 чалавек па Ленінскім раёне Гродна судзілі. І я бачу, як масава людзі адпісваюцца ад мяне і чысцяць перапіску. Ну, гэта сумна, але людзей разумею. Гэта мая аўдыторыя, над якой я, можна сказаць, усё жыццё працаваў. Калі я ад’язджаў у эміграцыю, у Instagram у мяне 16 тысяч было. Цяпер — 9 тысяч», — распавёў ён.
Рэдакцыя Hrodna.life паразмаўляла з Русланам Кулевічам да яго чацвёртай гадавіны эміграцыі. Журналіст распавёў, што на яго сацсеткі падпісаныя сілавікі, а беларусы, якія вяртаюцца на радзіму, баяцца з ім фатаграфавацца.