На Гродзенскім шклозаводзе. Фота ілюстрацыйнае, Hrodna.life
Гродзенскі шклозавод атрымаў гран-пры ў намінацыі «Найлепшы вытворца ўпакоўкі/бутэлькі». «Залаты келіх» пазіцыянуецца як міжнародны конкурс — раней яго ўдзельнікамі былі вытворцы з Грузіі, Малдовы, Венгрыі, Італіі і Азербайджану. Але сёлета ўдзельнічалі пераважна беларускія кампаніі, а ў склад журы ўвайшлі расійскія эксперты.
Па ацэнках беларуска-расійскага журы Гродзенскі шклозавод прызналі найлепшым вытворцам бутэлек, паведамляецца на сайце прадпрыемства. Такую ж узнагароду шклозавод атрымаў і ў 2019 годзе.
Конкурс «Залаты келіх» ладзіцца ўжо пяць гадоў і лічыцца міжнародным. У Беларусь прыязджалі прадэманстраваць сваю прадукцыю вытворцы з розных краін. Напрыклад, у 2022 годзе статуэтку «Келіх» атрымала вінаробнае прадпрыемства з Італіі. А залаты медаль адышоў азербайджанскай фірме.
У гэтым годзе геаграфія ўдзельнікаў больш сціплая. «Ацаніць вытворцаў прыехалі прадстаўнікі з краін СНД. Было прадэгуставана каля 100 узораў напояў», — адзначаюць у рэпартажы СТВ. Але на кадрах бачна толькі два сцягі — беларускі і расійскі.
Гродзенскі шклозавод — гэта адзінае прадпрыемства ў Беларусі, дзе вараць празрыстае і зялёнае шкло. Вядомы завод і тым, што вырабляе бутэлькі для «Савецкага шампанскага».
Па тэме:
Летась скончылася будаўніцтва новага шклозавода — на гэта спатрэбілася больш за $ 55 млн. Тады ж прадпрыемства атрымала $ 2 млн рублёў з інавацыйнага фонду Гродзенскага аблвыканкама — грошы пайшлі на пагашэнне крэдыту за будаўніцтва новай вытворчасці.
Зараз прадпрыемства мае дзве вытворчыя пляцоўкі ў Гродне — «Суворава» і «Аўльс». Таксама з’яўляецца ўласнікам філіяла «Ялізава» ў Магілёўскай вобласці.
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…