Навіны

Білеты амаль раскупілі: у Гродне пройдзе IV фестываль тэатраў лялек «Лялькі над Нёманам» (праграма)

З 18 па 22 верасня ў Гродне пройдзе IV міжнародны фестываль тэатраў лялек «Лялькі над Нёманам». У гэтым годзе ў ім прымуць удзел тэатры з Беларусі, Расіі, Узбекістана і Казахстана. У рамках фестывалю пакажуць 14 спектакляў. Білетаў на паказы для дарослых ужо амаль не засталося.

Фестываль адкрые спектакль для дзяцей «Гуси-лебеди» (Алматы, Казахстан) 18 верасня ў 12.30 на камернай сцэне. У 16.00 пачнецца традыцыйнае шэсце акцёраў тэатраў па Савецкай вуліцы Тэатра лялек, піша Sputnik. Пасля гэтага пакажуць спектакль для дарослых «Гертруда — Дании краса и королева, и этот, как его принц Гамлет…» (Разань, Расія).

Беларусь на фестывалі прадставяць тэатры з Мінска, Брэста, Магілёва і Гродна. Узбекістан і Казахстан прымуць удзел у фестывалі ўпершыню. З Расіі прыедуць тэатры з сямі гарадоў - ад Санкт-Пецярбурга да Сахаліна. Усяго будзе каля 150 удзельнікаў.

Праграма фестываля «Лялькі над Нёманам»

18 верасня

  • 12.30, камерная сцэна — «Гуси-Лебеди», 3+ (Алматы, Казахстан). Рэжысёр Антон Зайцаў.
  • 17.00 — «Гертруда — Дании краса и королева, и этот, как его, принц Гамлет…», 16+ (Разань, Расія). Рэжысер Алег Жугжда.

19 верасня

  • 13.30 — «Дикие лебеди», 6+ (Брэст, Беларусь). Рэжысёр Д.Нуянзін.
  • 15.30 і 17.30 (камерная сцэна) — «Декамерон», 16+ (Санкт-Пецярбург, Расія). Рэжысёр Чакчы Фраснокерс.
  • 19.30 — «Саквояж доктора Чехова» (Мурманск, Расія). Рэжысёр-пастаноўшчык Пётр Васільеў.

20 верасня

  • 12.30 — «Умная собачка Соня», 6+ (Мінск, Беларусь). Рэжысёр-пастаноўшчык Яўген Карняг.
  • 18.00 (камерная сцэна) — «Небольшая история», 12+ (Арэнбург, Расія). Рэжысёр-пастаноўшчык Вадзім Смірноў.
  • 20.00 — «Антигона», 16+ (Санкт-Пецярбург, Расія). Рэжысёр Алег Жугжда.

21 верасня

  • 12.00 — «Необыкновенный мир кукол», 2+ (Ташкент, Узбекістан). Аўтарская ідэя і рэжысёр Хотам Ахунаў, Мафтуна Ігамназарава.
  • 14.00 і 16.00 (камерная сцэна) — «Красная Шапочка, рассказанная братьями Гримм» 0+ (Магілёў, Беларусь). Рэжысёр Ігар Казакоў.
  • 18.00 — «Авиатор», 12+ (Казань, Расія). Рэжысёр Ільгіз Зайніеў.

22 верасня

  • 10.00 і 12.00 — «Муха-Цокотуха», 3+ (Волагда, Расія). Рэжысёр і мастак-пастаноўшчык Амір Ерманаў.
  • 14.00 і 16.00 (камерная сцэна) — «Сампо-Лопаренок», 6+ (Сахалін, Расія). Рэжысёр-пастаноўшчык — Рыгор Лайко.
  • 17.30 — «яЖпринцесса», 16+ (Гродна, Беларусь). Рэжысёр і мастак Валерый Карышаў.

Білеты на фестывальныя спектаклі практычна раскуплены. Білеты на спектаклі для дарослых каштуюць ад 37 да 45 рублёў. На дзіцячыя — 12−15 рублёў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіць рашэнне суда

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024

Насупраць Old City пабудуюць 15-павярховы жылы дом. Даведаліся, як ён будзе выглядаць

Будаўніцтва вядзецца на ўчастку па вуліцы Дубко. Новы дом з’явіцца насупраць ГЦ Old City побач…

18 верасня 2024

З сядзібы Пуслоўскіх у Слоніме зніклі скульптуры львоў: што адбываецца?

У жніўні ў сядзібе Пуслоўскіх у Слоніме пачаўся рамонт. Ужо паспелі зняць стары асфальт перад…

18 верасня 2024

Гродзеншчына плануе супрацоўнічаць з расійскім рэгіёнам, аддаленым на 3000 км: чыноўнікі лічаць, што «кропак сутыкнення шмат»

Гродна і вобласць у супрацоўніцтве з расійскім горадам Курган  можа развіваць адразу некалькі сфер: турызм,…

18 верасня 2024