З 18 па 22 верасня ў Гродне пройдзе IV міжнародны фестываль тэатраў лялек «Лялькі над Нёманам». У гэтым годзе ў ім прымуць удзел тэатры з Беларусі, Расіі, Узбекістана і Казахстана. У рамках фестывалю пакажуць 14 спектакляў. Білетаў на паказы для дарослых ужо амаль не засталося.
Фестываль адкрые спектакль для дзяцей «Гуси-лебеди» (Алматы, Казахстан) 18 верасня ў 12.30 на камернай сцэне. У 16.00 пачнецца традыцыйнае шэсце акцёраў тэатраў па Савецкай вуліцы Тэатра лялек, піша Sputnik. Пасля гэтага пакажуць спектакль для дарослых «Гертруда — Дании краса и королева, и этот, как его принц Гамлет…» (Разань, Расія).
Беларусь на фестывалі прадставяць тэатры з Мінска, Брэста, Магілёва і Гродна. Узбекістан і Казахстан прымуць удзел у фестывалі ўпершыню. З Расіі прыедуць тэатры з сямі гарадоў - ад Санкт-Пецярбурга да Сахаліна. Усяго будзе каля 150 удзельнікаў.
Праграма фестываля «Лялькі над Нёманам»
18 верасня
- 12.30, камерная сцэна — «Гуси-Лебеди», 3+ (Алматы, Казахстан). Рэжысёр Антон Зайцаў.
- 17.00 — «Гертруда — Дании краса и королева, и этот, как его, принц Гамлет…», 16+ (Разань, Расія). Рэжысер Алег Жугжда.
19 верасня
- 13.30 — «Дикие лебеди», 6+ (Брэст, Беларусь). Рэжысёр Д.Нуянзін.
- 15.30 і 17.30 (камерная сцэна) — «Декамерон», 16+ (Санкт-Пецярбург, Расія). Рэжысёр Чакчы Фраснокерс.
- 19.30 — «Саквояж доктора Чехова» (Мурманск, Расія). Рэжысёр-пастаноўшчык Пётр Васільеў.
20 верасня
- 12.30 — «Умная собачка Соня», 6+ (Мінск, Беларусь). Рэжысёр-пастаноўшчык Яўген Карняг.
- 18.00 (камерная сцэна) — «Небольшая история», 12+ (Арэнбург, Расія). Рэжысёр-пастаноўшчык Вадзім Смірноў.
- 20.00 — «Антигона», 16+ (Санкт-Пецярбург, Расія). Рэжысёр Алег Жугжда.
21 верасня
- 12.00 — «Необыкновенный мир кукол», 2+ (Ташкент, Узбекістан). Аўтарская ідэя і рэжысёр Хотам Ахунаў, Мафтуна Ігамназарава.
- 14.00 і 16.00 (камерная сцэна) — «Красная Шапочка, рассказанная братьями Гримм» 0+ (Магілёў, Беларусь). Рэжысёр Ігар Казакоў.
- 18.00 — «Авиатор», 12+ (Казань, Расія). Рэжысёр Ільгіз Зайніеў.
22 верасня
- 10.00 і 12.00 — «Муха-Цокотуха», 3+ (Волагда, Расія). Рэжысёр і мастак-пастаноўшчык Амір Ерманаў.
- 14.00 і 16.00 (камерная сцэна) — «Сампо-Лопаренок», 6+ (Сахалін, Расія). Рэжысёр-пастаноўшчык — Рыгор Лайко.
- 17.30 — «яЖпринцесса», 16+ (Гродна, Беларусь). Рэжысёр і мастак Валерый Карышаў.
Білеты на фестывальныя спектаклі практычна раскуплены. Білеты на спектаклі для дарослых каштуюць ад 37 да 45 рублёў. На дзіцячыя — 12−15 рублёў.