Навіны

За 7 гадоў - у чатыры разы менш аварый. Як гродзенскія цепласеткі сталі найлепшымі ў Беларусі

У Гродне 70% труб замянілі на перадызаляваныя — гэта самы высокі паказальнік сярод абласных энергасістэм.

Сумарна за апошнія сем гадоў гродзенскія энергетыкі замянілі на перадызаляваныя трубы каля 150 км цеплавых сетак. Гэта дае вынік: за гэты час стала ў чатыры разы менш аварый, расказаў дырэктар філіяла «Гродзенскія цеплавыя сеткі» Генадзь Купраш для БелТА.

«У 2023 годзе ў нас было ўсяго толькі 52 такія выпадкі, за восем месяцаў гэтага года — усяго 22, прычым у перыяд эксплуатацыі - тры пашкоджанні», — падзяліўся Генадзь Купраш.

Таксама ў два і больш разоў упаў паказальнік удзельнай пашкоджвальнасці цепласетак у параўнанні з іншымі абласнымі энергасістэмамі. Цеплавыя страты знізіліся ўдвая, а выдаткі на падсілкоўванне цепласетак зменшыліся на 40%.

Чытайце таксама: 4% у год. 23 кіламетры цеплатрас замянілі ў Гродна

Адключэнні вады сталі карацейшымі

Сёлета гродзенскія энергетыкі праводзілі летнія выпрабаванні ў пяці рамонтных зонах, — на адну больш, чым у мінулым годзе. Гэта стала магчымым пасля будаўніцтва помпавай станцыі № 2. Горад змаглі падзяліць на дадатковыя секцыі і скараціць час адключэння гарачай вады. Выпрабаванні пачалі 22 траўня і завяршылі 7 жніўня, у тым ліку паўторныя праверкі ў пятай рамонтнай зоне.

Пашкоджанні цеплатрасы ліквідавалі пазаўрочна, у выхадныя дні, а на крытычных участках — нават кругласутачна. У першых чатырох зонах усе працы завяршылі за шэсць працоўных дзён, у пятай, самай вялікай, — за восем дзён.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025

Старадаўнія падвалы ў цэнтры Гродна прыцягваюць бізнес. Калі памяшканні можна выкарыстоўваць у камерцыйных мэтах?

На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…

1 красавіка 2025