Планавы рамонт цепласетак у Гродне ўжо завяршылі, але перад пачаткам ацяпляльнага сезона энергетыкі хочуць праверыць трубаправоды яшчэ раз. У верасні ў некаторых раёнах гарачай вады не будзе тры дні.
З 18 па 20 верасня філіял «Гродзенскія цеплавыя сеткі» РУП «Гроднаэнерга» будзе ў планавым парадку правяраць трубаправоды на цеплавыя і гідраўлічныя страты. Графік адключэння ўжо зацвердзілі і ўзгаднілі ў Гродзенскім гарвыканкаме. Гарачай вады не будзе ў раёне вуліц:
Прадпрыемства папрасіла прабачэння ў гараджан за нязручнасці. Падрабязнасці можна ўдакладніць па тэлефоне 8−0152−680 633.
Такія праверкі трубаправодаў на цеплавыя і гідраўлічныя страты праводзяць усяго адзін раз у пяць гадоў.
За некалькі дзён праверкі энергетыкі збіраюць усю важную інфармацыю і вызначаюць фактычныя цеплавыя страты і гідраўлічныя характарыстыкі трубаправодаў. Падчас летніх рамонтаў такія выпрабаванні праводзіць нельга: забаронена сумяшчаць гідраўлічную апрасоўку і выпрабаванні на цеплавыя і гідраўлічныя страты.
Чытайце таксама:
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…