Навіны

Рэканструкцыя піўзавода ў Гродне зацягваецца: віной затрымкі стала яго размяшчэнне

Рэканструкцыю комплексу гродзенскага піўзавода змогуць завяршыць толькі ў 2025 годзе, а для гасцей яго адкрыюць у 2026 годзе. На карэкціроўку тэрмінаў і канцэпцыі паўплывалі новыя дэталі, адкрытыя падчас рэканструкцыі, і само размяшчэнне піўзавода ля Нёмана.

Працы на аб’екце ўскладняе пастаяннае падтапленне падвалаў. Гэта не грунтавыя воды — іх няма на тэрыторыі піўзавода. Вада прыходзіць з цэнтра горада, натуральным чынам сцякаючы да Нёмана ў нізіну, дзе размешчаны піўзавод, патлумачыў намеснік дырэктара кампаніі-інвестара Аляксандр Заглубоцкі для «Гродна Плюс». Вада замінае земляным працам і мантажу інжынерных сетак. Каб яе адводзіць, распрацавалі тэхнічныя рашэнні, але для іх рэалізацыі патрэбна шмат часу. Вырашыць пытанне з вадой важна і для далейшай працы комплексу — будынкі не павінна падтапляць.

Што адбываецца ў комплексе зараз?

У галоўным корпусе мантуюць металічныя сходы. Яны будуць масіўнымі, каб падкрэсліць прамысловую гісторыю будынка. Адначасова мантуюць і ажурныя сходы больш ранняга перыяду. Яны дапамогуць гасцям ацаніць розныя этапы існавання будынка.

Дах перарабляюць практычна цалкам, каб вярнуць будынку гістарычны выгляд на перыяд XIX стагоддзі. Для гэтага мяняюць яго ўхіл. У вызваленай прасторы плануюць размясціць крамы беларускага брэндавага адзення.

Рэканструкцыя комплексу ўжо абышлася ў больш як $ 2 млн. Для завяршэння работ спатрэбіцца яшчэ столькі ж. Акрамя адноўленага гістарычнага будынка, у комплекс увойдуць сучасныя пабудовы. Тэхналагічныя рашэнні будуць разлічваць асобна. На тэрыторыі завода размесцяць бізнес-цэнтр, музей піва, міні-бровар, рэстараны з выхадам да Нёмана, тэматычныя кафэ і гандлёвыя павільёны.

Піўзавод — прыклад для Гродна

Комплекс піўзавода ўзвялі ў XVII стагоддзі. Першапачаткова гэта быў палац Сапегаў, пасля перайшоў да Агінскіх. Прадпрыемства там з’явілася ў 1860-х, а скончыла сваю дзейнасць у 2007 годзе. Будынак перажыў перапродаж і пажар. Новы інвестар пачаў рэканструкцыю восенню 2021 года. Пасля пачатку работ праект змянілі, але на карысць спадчыны. Рэканструктары адкрылі ў будынку бровара XIX ст. архітэктуру палаца XVII ст., з якога ён быў калісьці перабудаваны. Інвестар вырашыў аднаўляць больш ранні будынак, захаваць аўтэнтыку і зрабіць яе фішкай комплексу. Праз гэта прыйшлося істотна ссунуць тэрміны будаўніцтва.

Аднаўленне піўзавода актыўна каментуе інвестар, праект мае пазітыўны вобраз.

Чытайце таксама: «Ідэальны варыянт для чыноўнікаў - калі грамадства маўчыць». Ці можна было захаваць царскія казармы на Шчорса

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025