Малады чалавек граў на электрагітары 9 верасня ў 22: 32 на вуліцы Савецкай каля гандлёвага цэнтра. Гэтым ён перашкодзіў адпачываць мясцовай жыхарцы. Яна патэлефанавала ў міліцыю.

Не сказана, была гэта прахожая або жыхарка бліжэйшых дамоў. Калі міліцыянты прыехалі, было ўжо ціха.

Усяго жыхары горада і раёна за ноч патэлефанавалі ў міліцыю 57 разоў. Скардзіліся на крадзяжы, кіроўцу маршруткі і гучных матацыклістаў.

У 2018 годзе мясцовыя ўлады вырашылі ўвесці дазволы для вулічных музыкантаў. Такім чынам хацелі ўпарадкаваць іх працу і пазнаёміцца з імі. Тады адзін з дазволаў атрымаў музыка Аляксандр Зімін. У ім прапісана, што граць можна да 22.00.